Мытны саюз без шэрых зонаў і белых плямаў. 21.by

Мытны саюз без шэрых зонаў і белых плямаў

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Мiнску адбылося сумеснае пасяджэнне калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i калегii Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi.

На пасяджэннi было разгледжана заключэнне двух кантрольных органаў па справаздачы Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы аб выкананнi бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2008 год. Як адзначыў журналiстам кiраўнiк Падлiковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын, бюджэт Саюзнай дзяржавы па даходах за 2008 год выкананы на 101 працэнт у суме 4,8 млрд расiйскiх рублёў, у тым лiку за кошт бязвыплатных пералiчэнняў Расii i Беларусi — 4 млрд расiйскiх рублёў (2,6 млрд i 1,4 млрд расiйскiх рублёў адпаведна) i непадатковых даходаў у памеры 0,8 млрд рублёў.

Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянон Ломаць паведамiў, што праверкi выявiлi недастатковы ўзровень агульнага кiраўнiцтва i арганiзацыi выканання бюджэту Саўмiнам Саюзнай дзяржавы i яе Пастаянным камiтэтам, а таксама нiзкую дысцыплiну шэрагу дзяржаўных заказчыкаў пры забеспячэннi своечасовай рэалiзацыi сумесных праграм, якiя складаюць каля 80 працэнтаў расходаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Было адзначана, што нават ва ўмовах крызiсу i недахопу фiнансавых рэсурсаў у 2008 годзе значныя сродкi бюджэту Саюзнай дзяржавы заставалiся незапатрабаванымi. Так, на пачатак 2009 года рэшткi сродкаў гэтага бюджэту склалi 1,374 млрд расiйскiх рублёў i павялiчылiся ў параўнаннi з 2006 годам на 30 працэнтаў.

Найбольшае адставанне ў асваеннi сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы дапушчана мiнiстэрствам прамысловасцi i гандлю Расii, Федэральнай службай бяспекi РФ, мiнiстэрствам абароны i федэральнай мытнай службай РФ, Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусi i тэлерадыёвяшчальнай арганiзацыяй Саюзнай дзяржавы.

Праверкай выяўлены недахопы па расходаваннi сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы па ўтрыманні Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы, Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii i тэлерадыёвяшчальнай арганiзацыi Саюзнай дзяржавы. Нямэтавае расходаванне сродкаў бюджэту ў 2008 годзе склала 1,788 млн расiйскiх рублёў.

На пасяджэннi калегiй асобна быў разгледжаны сумесны праект Саюзнай дзяржавы па стварэннi гiстарычнай поўнаметражнай кiнастужкi "Брэсцкая крэпасць". Праект ажыццяўляецца ўжо больш за два гады i цяпер па iм трэба толькi дарабiць камп'ютарную графiку i лiчбавы гук. Кiраўнiкi кантрольных структур вырашылi iнiцыяваць дадатковае выдзяленне не менш за 60 млн расiйскiх рублёў з саюзнага бюджэту для "раскручвання" i масавага пракату гэтага фiльма. Прэм'ерны паказ фiльма "Брэсцкая крэпасць" плануецца ажыццявiць сёлета 22 чэрвеня.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Сяргей Сцяпашын паведамiў, што ў перспектыве Мытны саюз павiнен стаць глабальным цэнтрам прыцягвання капiталаў i высокiх тэхналогiй. Каб новае аб'яднанне працавала выключна на карысць суседнiх дзяржаў, нельга дапусцiць з'яўлення ў iм "шэрых зонаў", дзе б маглi дзейнiчаць брудныя фiнансавыя схемы. Менавiта таму органам фiнансавага кантролю дзяржаў Мытнага саюза неабходна будзе ажыццяўляць паралельныя праверкi мерапрыемстваў па фармiраваннi перспектыўнага аб'яднання. "Белых плямаў" у маштабных праектах Мытнага саюза быць не павiнна, упэўнены Сяргей Сцяпашын.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску адбылося сумеснае пасяджэнне калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i калегii Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика