У студзенi беларусы здалi ў банкi на $92 мiльёны больш, чым купiлi. 21.by

У студзенi беларусы здалi ў банкi на $92 мiльёны больш, чым купiлi

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грошы

Ігар ШЧУЧЭНКА

Леташнi студзень i сёлетнi як па прытоку сродкаў ва ўклады, так i па сiтуацыi на рынку наяўнай валюты адрознiваюцца iстотна: калi год таму беларусы пераводзiлi грошы з рублёвых дэпазiтаў на дэпазiты валютныя, а попыт на СКВ "зашкальваў", то цяпер цiкаўнасць насельнiцтва скiраваная на ўклады ў рублях, i прадаюць грамадзяне валюты нашмат больш, чым купляюць.

Леташнiя тэндэнцыi зразумелыя, i пра гэта шмат ужо казалася. Што ж датычыцца дня сённяшняга, то, паводле апошнiх звестак галоўнага банка краiны, найбольшы "ўраджай" банкамi атрыманы па зберажэннях грамадзян менавiта ў рублях. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, за студзень рублёвыя i ўклады ў замежнай валюце павялiчылiся ў эквiваленце амаль на 557,28 мiльярда рублёў, прычым дэпазiты ў нацыянальнай валюце за мiнулы месяц узраслi на 379,25 мiльярда, цi на 4,7 працэнта i склалi каля 8,4 трыльёна рублёў. Пры тым дэпазiты ў замежнай валюце павялiчылiся толькi на 0,9 працэнта i на пачатак лютага склалi 3,57 мiльярда долараў.

Так, пакуль што зберажэннi, якiя насельнiцтва трымае ў банках у СКВ, перавышаюць сродкi на рублёвых ўкладах (на пачатак лютага насельнiцтва трымала на дэпазiтах у рублях i замежнай валюце ў эквiваленце 18,71 трыльёна рублёў), аднак вiдавочная выгада рублёвых дэпазiтаў здольная сiтуацыю сёлета скарэктаваць. Прынамсi, увесь апошнi час адрознiваецца значным папаўненнем дэпазiтаў у нацыянальнай валюце. Не вялiкi сакрэт, што "тон" тут задае галоўны банк, якi сваёй працэнтнай палiтыкай падтрымлiвае iнтарэсы ўкладчыкаў, якiя захоўваюць зберажэннi ў беларускiх рублях, па якiх працэнтныя стаўкi ад 20 даходзяць нават да 30 працэнтаў гадавых. Даход жа па валютных укладах куды больш сцiплы — у сярэднiм 8 працэнтаў гадавых. Мiж тым, банкiры не хаваюць, што i ў будучынi ўзровень працэнтных ставак па рублёвых дэпазiтах, нягледзячы на iх знiжэнне, будзе перакрываць як узровень iнфляцыi, так i даходнасць па зберажэннях у цвёрдаканверсоўнай. Усё гэта разам, натуральна, уплывае на выбар людзей.

Цiкава i тое, што ў студзенi не было нi аднаго дня, калi б беларусы купiлi ў банках больш наяўнай валюты, чым прадалi яе. За месяц насельнiцтва здало ў банкi амаль на 92 мiльёны долараў больш, чым купiла. На пачатку лютага тэндэнцыя аналагiчная: так, за чатыры днi людзьмi было здадзена на 31,3 мiльёна долараў больш, чым куплена. Бачна, накапленнi ў замежнай валюце пакрысе страчваюць актуальнасць, у тым лiку з-за нестабiльнай сiтуацыi з курсамi тых жа еўра i долара: напрыклад, увесь мiнулы год многiя эксперты "хавалi" амерыканскую валюту, аддаючы данiну павагi еўра, i раптоўна "хвалёная" еўрапейская валюта "скацiлася" ўнiз на сусветных валютных рынках, а ўслед i ў нас. Разам з тым, беларускаму рублю да канца года прадказваюць невялiкае, але ўмацаванне да кошыка валют. Прынамсi, такi прагноз даў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, якi, будзем спадзявацца, спраўдзiцца.

Наогул жа, паведамiў Мiхаiл Журавовiч, на пачатак лютага ў разлiку на аднаго жыхара краiны прыпадала ўжо каля двух мiльёнаў рублёў зберажэнняў, размешчаных у дэпазiтах i ашчадных сертыфiкатах.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леташнi студзень i сёлетнi як па прытоку сродкаў ва ўклады, так i па сiтуацыi на рынку наяўнай валюты адрознiваюцца iстотна: калi год таму беларусы пераводзiлi грошы з рублёвых дэпазiтаў на дэпазiты валютныя, а попыт на СКВ "зашкальваў", то цяпер цiкаўнасць насельнiцтва скiраваная на ўклады ў рублях, i прадаюць грамадзяне валюты нашмат больш, чым купляюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика