Адказ даўно вядомы. Выбар — за кожным з нас. 21.by

Адказ даўно вядомы. Выбар — за кожным з нас

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Гл. "Звязду" за 26 студзеня, 3, 5, 9 лютага.)

Зразумела ж, нiякай забаронай праблему не вырашыш. Як вядома, забаронены плод прыцягвае, вабiць, i чалавек, як правiла, спакушаецца.

Зрэшты, разважаць на гэту тэму — значыць, проста мудраваць.

Сёння гэта ўжо бясспрэчна ўстаноўлены навуковы факт: чалавечае жыццё пачынаецца ў той самы момант, калi злучаюцца дзве палавыя клеткi — мужчынская i жаночая, утвараючы адну. І вось у гэтай адной мiкраскапiчна маленькай клетачцы жыве дзiця, у ёй закладзена ўся яго будучыня — пол, група крывi, нават колер вачэй i валасоў.

Усё, што неабходна ёй цяпер, дык гэта харчаванне i час. Кожная такая клетачка-зародак ёсць ужо ўнiкальны i непаўторны чалавек! I колькi б стагоддзяў або тысячагоддзяў наша гiсторыя яшчэ нi працягвалася, iншага такога чалавека ўжо нiколi не будзе...

Увесь свет абышлi здымкi чалавечага зародку ў першыя днi цяжарнасцi. Гэта жывы мiкрачалавечак з ручкамi, ножкамi, якi адчувае боль i ўсiмi сiламi сваiмi ўхiляецца ад iнструментаў бесчалавечных дарослых, якiя спрабуюць забiць яго ў час аборту.

Якое ж трэба мець сэрца, каб пазбавiць дзiця жыцця, аддаўшы яго на такую пакуту — аборт?

Можна знайсцi тысячы прычын мужчыну i жанчыне, па якiх яны пазбаўляюцца ад ненароджанага дзiцяцi. Можна нават навуковую тэорыю падвесцi пра карысць перыядычна забiваць у сабе дзяцей — быццам бы з мэтай амалоджвання арганiзма або прадаўжэння жыцця. Усё гэта недарэчнасць i вялiкая памылка!

За забойства давядзецца расплачвацца — нявiнная кроў заўсёды крычыць. Чаго здзiўляцца, што мы ў ХХI стагоддзi прыйшлi да духоўнага i, як вынiк, эканамiчнага крызiсу? Мы жыццё наша будуем на крывi. Мы ў большасцi сваёй забойцы. Забойцы нявiнных ненароджаных дзяцей, нашых крывiнак.

Святыя айцы Праваслаўя пiшуць, што першыя, каго ўбачыць мацi пасля смерцi, — гэта яе загубленыя дзецi. Яны паглядзяць ёй у вочы i кожны спытае: "Мама, навошта ты забiла мяне?". Што адкажа iм мацi, як вытрымае позiрк невiнаватых вачэй, якiя глядзяць прама ў сэрца?

Мы змагаемся з п'янствам, наркаманiяй, вучым падлеткаў выкарыстоўваць прэзерватывы, клапоцячыся, каб дзецi не заразiлiся СНIДам, але не вучым самаму галоўнаму — маралi. А толькi яна можа зняць усе праблемы нашага духоўна хворага грамадства.

Людзi, у якiх у душы ёсць страх Божы, якiя баяцца Бога ўгнявiць, будуць старацца не парушаць яго запаведзi, жыць па-евангельску. А што гэта значыць? Гэта значыць: паважаць бацькоў, начальства i ўладу, не забiваць, не пралюбадзейнiчаць, не красцi, жадаць усiм дабра, iмкнуцца да любовi.

Вось адказы на ўсе пытаннi i ключ да вырашэння ўсiх нашых праблем. А мы пачынаем дыскуцiраваць, мудраваць i разважаць: як бы так лепш пазбавiцца ад дзiцяцi ва ўлоннi, каб гэта выглядала культурна i "цывiлiзавана". Трэба цi не трэба забараняць аборты i як хто да гэтага ставiцца. Усе вычарпальныя адказы дадзены дзвюхтысячагадовай гiсторыяй хрысцiянства, i выглядае проста неразумна ў ХХI стагоддзi "вынаходзiць веласiпед".

Сям'я Пятровых з Мядзельскага раёна — малайцы! Дай iм Бог здароўя i сiлаў. Яны зрабiлi не як дэмагогi, а як хрысцiяне, справай даказаўшы, што яны духоўна здаровыя, нармальныя, мiласэрныя людзi.

Калi яны прыёмных дзяцей любяць як сваiх уласных — нiзкi iм паклон.

Вельмi хочацца, каб усе мы ўспомнiлi, гаворачы словамi Максiма Багдановiча, што "мы толькi падарожнiкi на гэтай зямлi" i ўсiх нас чакае нябесная Айчына наша.

З чым мы прыйдзем туды, з якiм багажом? Што пакiнем сваiм дзецям у спадчыну на зямлi — Боскую ласку цi пракляцце, цяжкi груз сваiх грахоў цi светлае жыццё? Гэта тыя галоўныя пытаннi, якiя мы павiнны паспець вырашыць.

Ефрасiння БАГАЛЮБАВА, Навагрудская епархiя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зразумела ж, нiякай забаронай праблему не вырашыш. Як вядома, забаронены плод прыцягвае, вабiць, i чалавек, як правiла, спакушаецца. Зрэшты, разважаць на гэту тэму — значыць, проста мудраваць. Сёння гэта ўжо бясспрэчна ўстаноўлены навуковы факт: чалавечае жыццё пачынаецца ў той самы момант, калi злучаюцца дзве палавыя клеткi — мужчынская i жаночая, утвараючы адну. І вось у гэтай адной мiкраскапiчна маленькай клетачцы жыве дзiця, у ёй закладзена ўся яго будучыня — пол, група крывi, нават колер вачэй i валасоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика