Чакаем вялiкую ваду
10.02.2010
—
Новости Общества
|
Глядзяць людзi на вялiкiя сумёты i мяркуюць: што ж будзе, калi ўсё гэта снежнае багацце пачне ўвесну раставаць. І гэта пры тым, што зiмнiя завеi ды маразы яшчэ i не думаюць адступаць. Начальнiк аддзела гiдралогii Магiлёўскага абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii i манiторынгу навакольнага асяроддзя Георгiй Долгiн лiчыць, што падстава для перасцярогаў сапраўды ёсць: паводка можа быць бурнай. лiчыць, што падстава для перасцярогаў сапраўды ёсць: паводка можа быць бурнай.— Цяпер пануе снежная зiма, а папярэдне была дастаткова мокрая восень, — тлумачыць спецыялiст. — Ужо ў зiму рэкi ўвайшлi з павышанай воднасцю. Студзеньскiя маразы пакрылi iх лёдам, таўшчыня якога сёння дасягае паловы метра. Такога не было даўно: ва ўсякiм разе, у апошняе дзесяцiгоддзе. Да таго ж, зямля перанасычана вiльгаццю, i расталая вада ад вялiкага снегу пойдзе ў рэкi. Узровень веснавой паводкi чакаецца вышэйшы за сярэднiя шматгадовыя, паведамiў Георгiй Долгiн. Папярэдне мяркуецца, што на 1,5 метра вышэй за леташнi. У чаканнi вялiкай вады сталi дзейнiчаць камiсii па надзвычайных сiтуацыях. Вызначаны паселiшчы i вулiцы ў гарадах, адкуль можа спатрэбiцца эвакуацыя людзей, жывёлы i маёмасцi. Прынамсi, у Бабруйску, дзе цячэ Бярэзiна, прадстаўнiкi розных ведамстваў ужо пазнаёмiлiся з планам прафiлактычных мерапрыемстваў па абароне горада ад стыхii. Гэтак жа, як i ў Магiлёве на рацэ Днепр, складанасцi могуць узнiкнуць пры заторах, калi пойдзе ледаход. Такiя заторныя з'явы рэзка павялiчваюць узровень вады i ў вынiку могуць быць затоплены нiзiны, поймы. Разам з тым, гiдролагi растлумачылi, што цяпер прагназаваць сiтуацыю складана: яна будзе залежаць ад метэаралагiчных працэсаў i колькасцi ападкаў. Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глядзяць людзi на вялiкiя сумёты i мяркуюць: што ж будзе, калi ўсё гэта снежнае багацце пачне ўвесну раставаць. І гэта пры тым, што зiмнiя завеi ды маразы яшчэ i не думаюць адступаць.
|
|