Сена i зерне — бонус вяскоўцаў. 21.by

Сена i зерне — бонус вяскоўцаў

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У звычайнай гаспадарцы ў беларускай глыбiнцы, прама як у замежных вядомых буйных карпарацыях, атрымлiваюць бонусы. Толькi, зразумела, яны — традыцыйна беларускiя.

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Замастачанскi" Докшыцкага раёна, нягледзячы на сусветны фiнансавы крызiс, усе добрасумленныя работнiкi, якiя трымаюць жывёлу, у якасцi "бонуса" да асноўнай зарплаты атрымлiваюць бясплатна сена i ў сярэднiм па 500 кiлаграмаў збожжа ў год. Работнiкам таксама бясплатна апрацоўваюцца прысядзiбныя ўчасткi. І людзi ўсё гэта цэняць.

Парушыў жа дысцыплiну, прагуляў — i не будзе табе "льгот".

— Працаўнiкi вельмi цэняць такую магчымасць дадаткова атрымаць бонусы, — расказвае намеснiк старшынi Докшыцкага райвыканкама Мiхаiл Маркавец. Ён яшчэ зусiм нядаўна кiраваў гаспадаркай. — Такая практыка iснавала яшчэ да крызiсу, i апошнi нiяк не паўплываў на шчырае жаданне кiраўнiцтва заахвочваць тых, хто добра выконвае свае абавязкi.

— А калi не сакрэт, якая сярэднямесячная зарплата ў работнiкаў гаспадаркi?

— Летась у сярэднiм каля 600 тысяч рублёў у месяц. Вядома ж ёсць гаспадаркi ў краiне, дзе i за мiльён атрымлiваюць. Тут таксама столькi можна зарабiць. Праблем з кадрамi няма. Наадварот, штомесяц людзi тэлефануюць у гаспадарку, наведваюць сайт у iнтэрнэце i просяцца на працу.

Ветэранам Вялiкай Айчынай, былым работнiкам, а таксама настаўнiкам, урачам таксама аказваецца дапамога ў апрацоўцы прысядзiбных участкаў. I тымi ж кармамi дапамагае гаспадарка. Безумоўна, усе добрыя напрацоўкi трэба пераймаць ва ўсiм раёне. Старшыня райвыканкама Алег Пiнчук вельмi актыўна спрыяе гэтаму. Стаўка робiцца на дастойнае стымуляванне людзей, якiя старанна працуюць. Плюс перавыхаванне тых, хто, на жаль, яшчэ не праявiў сябе на працы ў поўнай меры. Асаблiвая ўвага надаецца маладым кадрам. Вось вам i "антыкрызiсны ход"...

"Замастачанскi" — гаспадарка, якая мае самыя маленькiя ў раёне пасяўныя плошчы, пры гэтым паказчыкi збору ўраджаю адны з вышэйшых. Летась ураджайнасць збожжавых была 45 цэнтнераў з гектара. У мiнулым годзе ў Замасточчы аднавiлi ферму, якая доўгi час не эксплуатавалася. Купляецца новая тэхнiка.

Прыкмета часу — усё больш моладзi застаецца ў вёсках. Той жа крызiс, безумоўна, прасцей перажыць у родных мясцiнах. А чаму перажыць, калi для маладых спецыялiстаў i механiзатараў, жывёлаводаў будуюцца вялiкiя дамы з усiмi выгодамi? Толькi летась пабудавалi пяць.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Заява аб прапажы чалавека паступiла позна...

Паведамленне аб прапажы 52-гадовага жыхара вёскi Складанцы паступiла ў Воранаўскi РАУС блiжэй да абедзеннага часу 5 лютага. Гэты адзiнокi мужчына не выйшаў на працу, яго не бачылi ўжо некалькi дзён.

Асабовы склад райаддзела мiлiцыi быў тэрмiнова падняты па сiгнале "Збор" i праз некалькi гадзiн пошуку найгоршая версiя, на жаль, спраўдзiлася: паўзанесены снегам труп знiклага быў выяўлены ў полi. Паводле слоў вяскоўцаў, мужчыну ў апошнi раз бачылi 1 лютага, ён быў нецвярозы i збiраўся вяртацца з гасцей дахаты. На жаль, заява аб прапажы чалавека паступiла позна.

— Паважаныя грамадзяне! Калi вашы блiзкiя своечасова не прыйшлi дамоў i з iмi няма сувязi — неадкладна тэлефануйце па нумары "102", каштоўныя хвiлiны могуць выратаваць iм жыццё, — такую параду дае аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Не прадаў, а страцiў

Чарговае злачынства зарэгiстравана на тэрыторыi аўтамабiльнага рынку па вулiцы Скiдальская шаша ў Гродне.

Зусiм нядаўна пакiнутыя на неахоўнай стаянцы машыны пазбавiлiся колаў, аднак чужая бяда не заўсёды бывае ўрокам для iншых. А ў вынiку — куды больш сур'ёзныя страты. У чацвер вечарам iндывiдуальны прадпрымальнiк зноў жа пакiнуў без нагляду аўтамабiль "Рэно-Лагуна" 2002 года выпуску, але ў суботу ранiцай яго не ўбачыў. Цяпер застаецца хiба што надзея, што ўгоншчыка i iншамарку затрымае мiлiцыя.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Украла зайца i мядзведзя

25-гадовая жыхарка Лунiнца заявiла ў мiлiцыю, што ў яе з кватэры знiклi парфума i мяккiя цацкi. Неўзабаве знайшлi i злодзея. Iм аказалася 39-гадовая гараджанка.

Яна СВЕТАВА.

Докшыцкi раён — Вiцебск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У звычайнай гаспадарцы ў беларускай глыбiнцы, прама як у замежных вядомых буйных карпарацыях, атрымлiваюць бонусы. Толькi, зразумела, яны — традыцыйна беларускiя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика