У Мiнску i Вiцебску будуць усталяваныя мемарыяльныя знакi ў гонар 600-годдзя Перамогi пад Грунвальдам
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Летась наша газета выступiла з iдэяй усталявання помнiка з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Такую значную ў гiсторыi Беларусi дату немагчыма было пакiнуць па-за ўвагай. На публiкацыi адгукнулiся чытачы i тым самым далi зразумець, што ў грамадстве ёсць зацiкаўленасць, каб гэты юбiлей быў адзначаны. Далёка не ўсе водгукi былi надрукаваныя ў газеце, бо чытачы ў той цi iншай форме паўтаралiся — выказвалi свае думкi наконт Перамогi пад Грунвальдам i па нашай гiсторыi. Прапановы былi накiраваны ў Мiнiстэрства культуры Беларусi. І вось прыйшоў адказ за подпiсам першага намеснiка Мiнiстра У.П. Рылаткi. "У праекце плана стварэння манументальных твораў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у 2010—2012 гг. прадугледжана ўзвядзенне ў 2010 годзе ў г. Мiнску i ў г. Вiцебску мемарыяльных знакаў, прысвечаных перамозе пад Грунвальдам". Безумоўна, хацелася б, каб быў пастаўлены манумент, бо дужа вялiкая падзея, але i такi варыянт таксама добры. Галоўнае, каб мемарыяльныя знакi былi створаны з веданнем нашай гiсторыi i культуры i адкрыццё iх стала падзей. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась наша газета выступiла з iдэяй усталявання помнiка з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Такую значную ў гiсторыi Беларусi дату немагчыма было пакiнуць па-за ўвагай.
|
|