Бягучая зiма далёка не самая халодная
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Тэмпература мiнулага студзеня была амаль удвая нiжэйшай за норму. Але ўсё ж, паводле прагнозаў акадэмiка Уладзiмiра Логiнава, у лiк самых суровых зiмаў апошнiх 130 гадоў, на працягу якiх па тэрыторыi рэспублiкi праводзяцца iнструментальныя назiраннi за надвор'ем, сёлетняя не трапляе. — Мiнулы снежань быў блiзкiм да нормы. Студзень вызначыўся. Яго сярэдняя тэмпература каля -11 °С, у той час як звычайна -6,5 °С, — расказаў Уладзiмiр Логiнаў. Самай суровай у Беларусi за апошнiя 130 гадоў застаецца зiма 1939—1940 гг. Яе сярэдняя тэмпература склала -10,8 °С. За гэты ж перыяд найбольш халодны снежань з паказчыкам -11,2 °С выпаў на 1890 год. Рэкардсменам студзеня з тэмпературай -16,5 °С стала зiма 1893 года. Самы марозны люты прыпаў на 1929 год, калi сярэдняя тэмпература паветра склала -17,1 °С. Ірына ЮДЗIНА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпература мiнулага студзеня была амаль удвая нiжэйшай за норму. Але ўсё ж, паводле прагнозаў акадэмiка Уладзiмiра Логiнава, у лiк самых суровых зiмаў апошнiх 130 гадоў, на працягу якiх па тэрыторыi рэспублiкi праводзяцца iнструментальныя назiраннi за надвор'ем, сёлетняя не трапляе.
|
|