Адгрузiць брыкет абяцаюць у найблiжэйшыя днi
12.02.2010
—
Новости Общества
|
18 студзеня Слупан Рашыдаўна Кашакова з вёскi Гродзi Ашмянскага раёна выпiсала — на iмя мужа Сяргея Іванавiча Кляпацкага — у гарпалiве 2,5 тоны брыкету. Якiя адразу ж цалкам i аплацiла. А вось атрымаць палiва сям'я не можа дагэтуль. "Увесь час абяцаюць: заўтра, заўтра. Тлумачаць усё то недахватам брыкету, то тым, што торфабрыкетны завод спыняўся. А нам што рабiць? Апошнi раз мы бралi палiва ў жнiўнi мiнулага года, дык яно ўжо скончылася. А ў нас двое малых дзяцей. Дык хоць бы не плацiлi наперад, не так бы крыўдна было. А то нi грошай, нi палiва", — распавядала нам жанчына. У Ашмянскiм фiлiяле камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства па забеспячэннi палiва "Гроднааблпалiва" патлумачылi, што сапраўды вельмi мала атрымлiваюць брыкету з мясцовага ж торфабрыкетнага завода. А той, у сваю чаргу, з-за складаных умоў надвор'я ў мiнулым сезоне не змог дастаткова нарыхтаваць сыравiны. — Вось, скажам, на люты запланавана, што мы павiнны атрымаць 300 тон палiва. Гэта, дарэчы, калi яшчэ ўсё цалкам атрымаем. Але ў любым выпадку ў чарзе на атрыманне палiва людзей больш, чым можна закрыць згаданай лiчбай. Таму найперш iмкнёмся выпiсваць брыкет тым, у каго сапраўды цяжкае становiшча з палiвам: няўдалым сем'ям, пажылым цi тым, хто адзiнока пражывае. З iншага боку, згодна з умовамi дагавора, адпусцiць брыкет мы павiнны на працягу месяца, а гэты тэрмiн яшчэ не скончыўся, — сказалi ў гарпалiве. На ААТ "Торфабрыкетны завод "Ашмянскi" ў прынцыпе не аспрэчвалi думкi наконт не вельмi ўдалага з-за ўмоў надвор'я леташняга нарыхтоўчага сезона i, адпаведна, недахопу зараз палiва. Так, было i спыненне прадпрыемства з-за паломак. З iншага боку, у торфабрыкетнага завода ёсць i прэтэнзii да гарпалiва: вялiкая запазычанасць. Маўляў, каб не яна, нават пры пэўных праблемах, Ашмянскi фiлiял КУП "Гроднааблпалiва" мог бы атрымаць больш брыкету, тым больш прадпрыемствы-суседзi, размешчаны ў адным раёне... Як паведамiлi ў гарпалiве, адгрузiць брыкет сям'i з вёскi Гродзi дырэктар паабяцаў у пачатку наступнага тыдня. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 студзеня Слупан Рашыдаўна Кашакова з вёскi Гродзi Ашмянскага раёна выпiсала — на iмя мужа Сяргея Іванавiча Кляпацкага — у гарпалiве 2,5 тоны брыкету. Якiя адразу ж цалкам i аплацiла. А вось атрымаць палiва сям'я не можа дагэтуль. "Увесь час абяцаюць: заўтра, заўтра. Тлумачаць усё то недахватам брыкету, то тым, што торфабрыкетны завод спыняўся. А нам што рабiць? Апошнi раз мы бралi палiва ў жнiўнi мiнулага года, дык яно ўжо скончылася. А ў нас двое малых дзяцей. Дык хоць бы не плацiлi наперад, не так бы крыўдна было. А то нi грошай, нi палiва", — распавядала нам жанчына.
|
|