Творчае пачуццё снегу
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Маленькая снежная краiна з'явiлася ў Бабруйску У Бабруйскiм дзяржаўным навукова-тэхнiчным мастацкiм каледжы абвешчаны конкурс снежных скульптур, прысвечаны Дню святога Валянцiна. Снег — самая танная сыравiна, а магчымасцi для творчасцi — неабмежаваныя. Навучэнцы каледжа i майстры вытворчага навучання лепяць казачных герояў, жывёл, традыцыйных бабруйскiх баброў. — Для дзяцей гэта — урокi творчасцi, — лiчыць дырэктар мастацкага каледжа Васiль Крычко. — Калi дрэва не так адрэзаў, то можаш толькi выкiнуць яго на дровы. Снег жа можна ляпiць як хочаш. Гэта цудоўны творчы эксперымент. Снег, вада, няшмат фарбаў, фантазiя i некалькi вольных гадзiн — вось i ўсё, што трэба для добрай снежнай скульптуры. Цяпер на тэрыторыi каледжа — больш за два дзясяткi скульптур. Сярод iх ёсць егiпецкiя сфiнксы i пiрамiды, сярэднявечныя крэпасцi, дыназаўры, а таксама чукча з чумам. Конкурс у каледжы прыдумалi 10 гадоў таму. За ўсё гэтае дзесяцiгоддзе толькi адна зiма была зусiм без снегу. Сёлета ж сыравiны зашмат, i стварэнне снежных скульптур — не толькi ўпрыгажэнне тэрыторыi каледжа, але i арыгiнальны спосаб ачысткi ад снегу. Цяпер снежная краiна стала месцам паломнiцтва для ўсёй бабруйскай дзятвы. Малым найбольш падабаецца рыжа-паласаты сiмвал года — тыгр: вушкi снежнага звера гэтай сiмпатыi не вытрымлiваюць, i навучэнцам каледжа даводзiцца асвойваць яшчэ i рамонт снежных скульптур. 14 лютага будуць вызначаныя пераможцы, якiя атрымаюць у якасцi ўзнагарод цукеркi, бiлеты ў тэатр i Палац спорту. Ілона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькая снежная краiна з'явiлася ў Бабруйску У Бабруйскiм дзяржаўным навукова-тэхнiчным мастацкiм каледжы абвешчаны конкурс снежных скульптур, прысвечаны Дню святога Валянцiна.
|
|