Саюз беларускіх пісьменьнікаў не здаецца
12.02.2010
—
Новости Общества
|
78 сяброў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, якія працуюць у бюджэтных установах, апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Адміністрацыя паставіла перад імі катэгарычную ўмову: калі ня будзе заявы аб выхадзе з СБП, давядзецца пісаць заяву аб звальненьні.Падобная ўмова пастаўленая і перад пісьменьнікам, дацэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту Анатолем Астапенкам.
Міхась Скобла: «Спадар Анатоль, вы — кандыдат фізыка-матэматычных навук, у БНТУ выкладаеце вышэйшую матэматыку. Матэматыка і літаратура — сфэры, далёкія адна ад другой. Якая зь іх для вас зьяўляецца прыярытэтнай?» Анатоль Астапенка: «Першае маё захапленьне, яшчэ са школы — матэматыка. Потым — фізыка, у выніку я стаў фізыкам-тэарэтыкам, абараніў дысэртацыю па элемэнтарных часьцінках у Інстытуце фізыкі Акадэміі Навук і займаўся навукай. Каб не адно „але“. У студэнцкія гады мяне захапіла ідэя беларушчыны, і з тых часоў я актыўна цікавіўся беларускай гісторыяй, культурай, мовай, пачаў патроху пісаць. У 2000 годзе выйшла ў сьвет мая першая кніга „Паслухайце нацыяналіста“, я стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паралельна працягваў выкладчыцкую працу, якая аніяк ня тычыцца СБП. Матэматыка і інфарматыка (а я выкладаю таксама інфарматыку) — гэта адно, а літаратура — другое. У БНТУ я працую год з паловай, прайшоў, як гэта звычайна робіцца, конкурс, і са мною падпісалі кантракт на 5 гадоў — да 2014 году». Скобла: «Хто канкрэтна і ў якой форме ажыцьцяўляе ўціск на вас у БНТУ?» Астапенка: «Загадчыка маёй катэдры Ўладзімера Ніфагіна выклікалі ў дэканат і паведамілі, што дацэнт Анатоль Астапенка павінен звольніцца. Без тлумачэньняў. І калі я стаў дапытвацца, па якой прычыне мушу ні з таго, ні зь сяго звальняцца ды ісьці на вуліцу, загадчык сказаў, што гэта зьвязана зь нейкай палітыкай. Зь якой палітыкай — я так і не зразумеў. Маўляў — уключыш інтэрнэт, а там пра Астапенку можна прачытаць шмат чаго, у прыватнасьці, што я — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, які, па словах загадчыка, зьяўляецца „альтэрнатыўным“. Карацей кажучы, да згоды мы з загадчыкам не прыйшлі. Літаральна праз гадзіну прыйшоў дэкан і ў больш Прыйшоў дэкан і ў больш жорсткай форме пачаў патрабаваць ад мяне пісаць заяву аб звальненьні. жорсткай форме пачаў патрабаваць ад мяне пісаць заяву аб звальненьні. Прыйшоў дэкан і ў больш жорсткай форме пачаў патрабаваць ад мяне пісаць заяву аб звальненьні.Я таксама папрасіў даць тлумачэньні. „Нам так сказалі.“ — ухіліўся ад адказу дэкан. — „А хто сказаў?“ — „Ты сам ведаеш, хто“. Размова з дэканам таксама закончылася безвынікова. Але неўзабаве мяне зноў выклікаў загадчык кафедры, бо прыйшоў прарэктар Гусеў і стаў мне гаварыць тое самае. Ім абодвум я проста ў вочы сказаў: „Гэта проста беззаконьне і дзікунства“. Убачыўшы, што я цьвёрда стаю на сваім і ня буду пісаць аніякіх заяваў, прарэктар сказаў: „Тады мы вам не дадзім гадзінаў“. Размова ізноў закончылася тупіком, я проста ўзяў і выйшаў. Уціск на мяне працягваўся ўвесь мінулы тыдзень. Загадчык кафедры літаральна прасіў напісаць заяву, бо, па яго словах, калі не мяне, то звольняць яго. Ідзе незразумелы ўціск нават на загадчыка, які адпрацаваў у БНТУ больш за дваццаць гадоў, чалавека перадпэнсійнага веку». Скобла: «Што вы думаеце рабіць у гэтай сытуацыі?» Астапенка: «Я, вядома ж, буду адстойваць свае правы. У нас мала што зьмянілася з савецкіх часоў, у нас засталася тая ж рабская псыхалёгія, тая ж сыстэма халуйства, зь якою трэба змагацца. Калі ня мы, дык хто? Інакш мы ўсе загінем». Скобла: «Вы ўсяго тры гады ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Не шкадуеце, што ўступілі ў „дэструктыўную“, як гавораць улады, арганізацыю?» Астапенка: «Не, не шкадую. Для мяне вялікі гонар — быць у гэтым саюзе, ля пачаткаў якога стаялі Янка Купала і Якуб Колас. Я сябраваў з многімі пісьменьнікамі яшчэ ў савецкія часы, і ўсе яны былі ў гэтым саюзе. Я тады, праўда, ня думаў, што і сам стану ягоным паўнапраўным сябрам. Памятаю, калі хто з маіх знаёмых туды ўступаў, — гэта было вялікай падзеяй. І калі я ўступаў, для мяне гэта таксама была падзея — як абарона кандыдацкай дысэртацыі. Рэкамэндацыі мне далі Сяргей Законьнікаў, Рэкамэндацыі мне далі Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі і Юрась Залоска — цяпер сьвятар. Анатоль Вярцінскі і Юрась Залоска — цяпер сьвятар. Рэкамэндацыі мне далі Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі і Юрась Залоска — цяпер сьвятар.А штуршок да пісьменьніцтва даў мне яшчэ Янка Брыль, які пасьля выхаду ў сьвет кнігі „Паслухайце нацыяналіста“ патэлефанаваў мне, падбадзёрыў і сказаў, каб я працягваў працу ў літаратуры». Скобла: «Вас спрабуюць звольніць з БНТУ. Падобнае, як гаворыцца ў адмысловай заяве Рады СБП, назіраецца ў самых розных дзяржаўных установах — у рэдакцыйна-выдавецкай установе „Літаратура і мастацтва“, у Нацыянальнай Акадэміі навук, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, у рэдакцыях абласных і раённых газэтаў, у музэях і школах. Каля 80 чалавек, вашых калегаў па СБП, апынуліся перад пагрозай звальненьня. Што вы ім параіце?» Астапенка: «Я параю ўсім сваім калегам трымацца і не мяняць сваіх перакананьняў. Трымайцеся, людзі, і нікуды не перабягайце. Выйшаўшы з СБП, вы здрадзіце самі сабе. Над вамі спрабуюць чыніць бяспраўны суд вашыя начальнікі. Але ёсьць найвышэйшая справядлівасьць, якая выказаная ў Божых запаведзях. Адна зь іх гаворыць нам: «Не хлусі». Скобла: «Хто можа стаяць за гэтай брутальнай атакай на пісьменьнікаў?» Астапенка: «Я думаю, што дырыжораў тут можа быць некалькі… Уціск жа пачаўся даўно, яшчэ тады, калі адбіралі наш будынак на Фрунзэ, 5. А ўся справа ў тым, што Саюз беларускіх пісьменьнікаў адкрыта і неаднойчы, яшчэ калі ў ім старшынявалі Ўладзімер Някляеў і Вольга Іпатава, выказваў сваю пазыцыю адносна антынацыянальнае палітыкі беларускіх уладаў. І гэтая пазыцыя ўладам недаспадобы. Па адным званку ідэалягічныя службы далі гэтак званыя „арыенціроўкі“ па ўсіх дзяржаўных структурах, па ВНУ. Тая сыстэма, якая склалася са сталінскіх часоў, — сыстэма страху і халуйства — яна ня зьнікла, а яшчэ больш узмацнілася. І таму яна вельмі лёгка сёньня спрацоўвае». Скобла: «Днямі пабачыла сьвет ваша новая кніга пра беларускі нацыяналізм. Як для вас гучыць беларуская нацыянальная ідэя?» Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату… Астапенка:Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату… «Беларуская нацыянальная ідэя для мяне — гэта любоў да Беларусі, да яе гісторыі, да яе народу, да яе мовы. Прытым, нацыянальная ідэя вымагае не пасіўнай, а актыўнай любові. Трэба жыць актыўна, жыць для Беларусі і рабіць для яе ўсё, што ў маіх сілах». Скобла: «2010 год — Год Ларысы Геніюш, чыё стагодзьдзе будзе адзначацца 9 жніўня. Што вам помніцца зь яе твораў?» Астапенка: «Ларыса Геніюш была і застаецца для мяне ўзорам той актыўнай любові да Беларусі, пра якую я гаварыў. Спачатку мне трапіліся яе вершы з кнігі „Ад родных ніў“. А потым мяне літаральна захапіла яе „Споведзь“. Там Ларыса Геніюш выказвае шэраг думак, якія я лічу для кожнага з нас вельмі важнымі. Вось яе эмацыйны зварот да сына, з якім яна была разлучаная на доўгія гады: „Я ўмела выйсьці зь любой бяды, бо кожнаму змагла лягічна даказаць сваю праўду. Я не магла ратавацца толькі ад саветаў, бо тут была адна толькі магчымасьць — прадаць сумленьне, чорнае назваць белым, адрачыся ад Хрыста і ўпасьці на твар перад Сталіным. Не, не, не!!! Даруй, малы, пакінуты юнак, даруй, мой сын… Хачу, каб некалі ты зразумеў мяне, сын, — Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату…“. Сёньня мы назіраем сытуацыю, падобную да той, у якой давялося жыць Ларысе Геніюш. Я думаю, што яе „Споведзь“, яе жыцьцёвы шлях паказваюць, на каго нам трэба арыентавацца, як нам трэба жыць». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
78 сяброў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, якія працуюць у бюджэтных установах, апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Адміністрацыя паставіла перад імі катэгарычную ўмову: калі ня будзе заявы аб выхадзе з СБП, давядзецца пісаць заяву аб звальненьні.
|
|