Аднаўленне ацяпляльнай сiстэмы i рамонт пашкоджанага абсталявання — за кошт вiнаватых асобаў. 21.by

Аднаўленне ацяпляльнай сiстэмы i рамонт пашкоджанага абсталявання — за кошт вiнаватых асобаў

19.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публiкацыi

У нумары газеты ад 6 лютага мы расказвалi пра непрыемную гiсторыю, у якую не па сваёй волi патрапiла жыхарка Мар'iнай Горкi Пухавiцкага раёна Галiна Бранiславаўна Грыгарэнка. Нагадаем коратка, што яшчэ 17 снежня мiнулага года ў доме заяўнiцы прапала святло. Рамонтнiкi ж прыехалi толькi блiжэй да абеду наступнага дня. Усё б нiчога, але менавiта тады на дварэ стаялi адчувальныя маразы, а газавы кацёл у доме праз трансфарматар быў падключаны да электрасеткi. І, як мы ўжо гаварылi ў мiнулы раз, такога "экстрыму" ён папросту не вытрымаў: выйшаў са строю. I вось пэўны час з таго моманту жанчына безвынiкова спрабавала атрымаць кампенсацыю матэрыяльных стратаў, якую, як была ўпэўнена Галiна Бранiславаўна, ёй павiнны былi сплацiць Мар'iнагорскiя электрычныя сеткi. Па падтрымку жанчына звярнулася ў "Звязду".

На той момант нам удалося даведацца прычыну здарэння (яна была тэхнiчная), а таксама тое, што прадстаўнiкi прадпрыемства (прызнаўшы сам факт здарэння) вядуць дыялог з грамадзянкай у пошуках кансэнсусу. Даведалiся мы i пра тое, што з Мiнска чакалася камiсiя, якая павiнна была расследаваць здарэнне больш дэталёва i зрабiць свае высновы, якiя, у сваю чаргу, маглi дапамагчы знайсцi паразуменне памiж зацiкаўленымi бакамi гэтага своеасаблiвага супрацьстаяння. Рэдакцыя чакала гэтай самай кропкi над "i". I вось з Мiнскага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электраэнергетыкi "Мiнскэнерга" нам даслалi афiцыйнае рэагаванне.

"Ваш зварот... разгледжаны з выездам на месца прадстаўнiкамi РУП "Мiнскэнерга", Мiнскiх электрычных сетак i Пухавiцкага раёна электрычных сетак (мова арыгiнала. — С.Р.).

У вынiку расследавання выяўлена парушэнне аператыўнай дысцыплiны дзяжурным персаналам Пухавiцкага раёна электрычных сетак (РЭС), што з'явiлася прычынай выхаду са строю газавага катла i ацяпляльнай сiстэмы кватэры.

Зараз ацяпляльная сiстэма ў кватэры адноўленая (трубы i радыятар ацяплення), а газавы кацёл 9.02.2010 г. накiраваны ў рамонтную майстэрню. Аднаўленне ацяпляльнай сiстэмы i рамонт пашкоджанага абсталявання выконваюцца за кошт вiнаватых асобаў.

Загадам Мiнскiх электрычных сетак ад 9.02.2010 г. № 54 дзяжурным дыспетчарам Пухавiцкага РЭС Валковiчу i Норык аб'яўлена заўвага i знiжаны памер прэмii за студзень 2010 года на 100 працэнтаў, начальнiку дыспетчарскай службы Пухавiцкага РЭС Вераскоўскаму аб'яўлена заўвага i знiжаны памер прэмi за студзень 2010 года на 50 працэнтаў, начальнiку Пухавiцкага РЭС Хадыку аб'яўлена заўвага i знiжаны памер прэмii за студзень 2010 года на 25 працэнтаў".

Далей у афiцыйным лiсце "Мiнскэнерга" просiць у Галiны Бранiславаўны прабачэння за ўпушчэннi ў працы падпарадкаванага персаналу i прынесеныя пры гэтым нязручнасцi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары газеты ад 6 лютага мы расказвалi пра непрыемную гiсторыю, у якую не па сваёй волi патрапiла жыхарка Мар'iнай Горкi Пухавiцкага раёна Галiна Бранiславаўна Грыгарэнка. Нагадаем коратка, што яшчэ 17 снежня мiнулага года ў доме заяўнiцы прапала святло. Рамонтнiкi ж прыехалi толькi блiжэй да абеду наступнага дня. Усё б нiчога, але менавiта тады на дварэ стаялi адчувальныя маразы, а газавы кацёл у доме праз трансфарматар быў падключаны да электрасеткi. І, як мы ўжо гаварылi ў мiнулы раз, такога "экстрыму" ён папросту не вытрымаў: выйшаў са строю. I вось пэўны час з таго моманту жанчына безвынiкова спрабавала атрымаць кампенсацыю матэрыяльных стратаў, якую, як была ўпэўнена Галiна Бранiславаўна, ёй павiнны былi сплацiць Мар'iнагорскiя электрычныя сеткi. Па падтрымку жанчына звярнулася ў "Звязду".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика