Даверылi хiтруну Br1,8 мiльярда
20.02.2010
—
Новости Общества
|
Але замест абяцанага жылля больш як сто клiентаў падазронага нажылi праблемы. У Мiнску затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Фонд сацыяльнай абароны "Час", у дачыненнi да якога заведзена крымiнальная справа па частцы 4 артыкула 210 Крымiнальнага кодэкса — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi". Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр РУУС Фрунзенскага раёна Ала Галубовiч, згаданая прадпрымальная асоба са студзеня 2005 па снежань 2009 года займалася тым, што ў якасцi iнвестара прыцягвала ад грамадзян грошы на будаўнiцтва кватэр. Паводле запэўнiванняў старшынi гэтага грамадскага аб'яднання, сродкi людзей павiнны былi пайсцi на ўзвядзенне жылых дамоў: маўляў, адзiн дом будзе пабудаваны ў пасёлку Ждановiчы, другi — на вулiцы Шаранговiча ў сталiцы. Праўда, як выявiлася, словы ў гэтага таварыша разыходзiлiся са справамi. Паводле папярэдняй iнфармацыi, замест таго, каб выканаць свае абяцаннi, ён заключыў фiктыўныя дагаворы на пастаўку электратэхнiчнай прадукцыi i пералiчыў 1 мiльярд 800 мiльёнаў рублёў на рахунак аднаго з закрытых акцыянерных таварыстваў. А пасля проста завалодаў гэтымi грашыма, якiя ён абнаяўлiваў праз iлжэпрадпрымальнiцкiя структуры. Такiм чынам падазроны нашкодзiў больш як ста чалавекам, якiя паверылi ў гэтага "iнвестара"... Ігар ГРЫШЫН. Згарэла кватэра з-за мабiльнiкаУ Вiцебску зараднае ўстройства мабiльнага тэлефона стала прычынай пажару ў кватэры. З кватэры на пятым паверсе пажарныя эвакуявалi нецвярозага гаспадара i ягоную чатырохгадовую дачку, iм надзелi спецыяльныя маскi для выратавання. Як паведамiла "Звяздзе" памочнiк начальнiка Вiцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Марына Фандо, пажарных выклiкалi жыльцы дома па вулiцы Лазо, у якiм на першым паверсе гарэла кватэра. Лiтаральна ўвесь пад'езд быў напоўнены дымам. Сусед з кватэры насупраць нават зламаў дзверы, каб патушыць агонь. Пажарныя прыехалi хутка. У вынiку нiхто не пацярпеў. Самая верагодная прычына пажару — замыканне зараднага ўстройства мабiльнага тэлефона. Гаспадар пайшоў на працу i пакiнуў дома мабiльны тэлефон заражацца. Па папярэднiх падлiках, страта ад пажару — 6 мiльёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але замест абяцанага жылля больш як сто клiентаў падазронага нажылi праблемы. У Мiнску затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Фонд сацыяльнай абароны "Час", у дачыненнi да якога заведзена крымiнальная справа па частцы 4 артыкула 210 Крымiнальнага кодэкса — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi |
|