Адзенне жанчын забiвае мужчын. 21.by

Адзенне жанчын забiвае мужчын

20.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скажы свой пароль, i я скажу, хто ты

Словы, якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi камп'ютарных пароляў, з'яўляюцца своеасаблiвым псiхалагiчным тэстам i дазваляюць многае даведацца пра рысы характару чалавека.

Амерыканская кампанiя CentraNic, якая займаецца рэгiстрацыяй даменных iмёнаў у iнтэрнэце, даследавала звычкi 1200 карыстальнiкаў i выявiла 4 асноўныя групы людзей на аснове тэматыкi выкарыстаных iмi пароляў.

Большасць карыстальнiкаў (47 працэнтаў) трапiлi ў катэгорыю "сям'я". У якасцi пароляў яны выкарыстоўваюць уласныя iмёны i нiкi, а таксама iмёны сваiх бацькоў, дзяцей i хатнiх жывёл. Паводле высноў псiхолагаў, гэтыя людзi маюць трывалую сямейную сувязь, i ў якасцi пароляў выбiраюць эмацыянальна значныя для iх iмёны.

Да другой па сваiх маштабах катэгорыi — "фанаты" — (32 працэнты апытаных) былi аднесены людзi, якiя выбралi ў якасцi пароляў iмёны поп- i рок-зорак, спартсменаў, акцёраў, мультыплiкацыйных герояў. Паролi гэтай групы, якiя найбольш часта сустракаюцца — Мадонна, Сiмпсан, Кiяну Рыўз, Шумахер. Паводле меркавання псiхолагаў, фанаты звычайна выбiраюць кумiраў на падставе ўласных амбiцый, так што i тут па паролi можна шмат чаго даведацца пра чалавека. У катэгорыю "фантазёраў" (11 працэнтаў апытаных) трапiлi самаўлюбёныя людзi. Сярод пароляў гэтай групы сустракаюцца такiя словы, як Сэксуальны, Багiня цi Майстар.

Гэта катэгорыя людзей, так цi iнакш зацыкленых на пытаннях сэксу. Галоўным чынам гэта мужчыны, аднак прысутнiчае i невялiкi працэнт жанчын.

Самая маленькая катэгорыя — "шыфравальшчыкi" — (9 адсоткаў апытаных). Гэта група людзей, засяроджаных у першую чаргу на бяспецы. Яны прыдумваюць паролi, якiя разгадаць немагчыма. Часта лiтары ў iх паролях чаргуюцца з лiчбамi. Найбольш яскравай характарыстыкай для гэтай групы з'яўляецца "паранаiдальнасць". Аднак, як паведамляе New Scientist, гэтая група лiчыцца сапраўды найбольш абароненай.

Мяркуючы па назiраннях псiхолагаў, шматлiкiя карыстальнiкi мяркуюць, што пароль павiнен выяўляць усю сутнасць чалавека ў адным слове, i таму яны не могуць дазволiць сабе якi-небудзь бессэнсоўны, "пусты", пароль. Менавiта таму яны i выбiраюць такi пароль, якi выдае iх "з галавой".

Камары нанеслi турыстцы ўрону... на 1,3 млн долараў

У Саудаўскай Аравii пастаялка пяцiзоркавага гатэля звярнулася ў суд з патрабаваннем, каб ёй выплацiлi $1,3 млн у якасцi кампенсацыi за камарыныя ўкусы.

Як паведамляе выданне Al Hayat, суд горада Джыда прыступiў да разгляду iску ад жанчыны, якая заяўляе, што сур'ёзна захварэла з-за ўкусаў камароў. Пачырваненне скуры, моцны сверб i болi прымусiлi яе звярнуцца ў бальнiцу, дзе ёй прапiсалi абследаванне i шпiталiзацыю. Усе спробы персаналу гатэля мiрна ўладзiць канфлiкт правалiлiся — турыстка адмовiлася ад прапанаваных падарункаў i падала заяву ў суд.

Вучоныя падлiчылi, што чалавецтва нiколi не пакiне межы сваёй Галактыкi

Амерыканскiя вучоныя лiчаць, што нават калi чалавецтва навучыцца будаваць зоркалёты, здольныя лятаць з хуткасцю святла, яно ўсё адно не зможа пакiнуць межы сваёй галактыкi.

Толькi каб дабрацца з аднаго канца Млечнага шляху ў другi трэба каля 1000 гадоў, што, улiчваючы працягласць жыцця чалавека, робiць вандраваннi ў iншыя галактыкi даволi эфемернымi. Калi дапусцiць, што зоркалёт рухаецца з хуткасцю святла, то, каб дабрацца да краю Сонечнай сiстэмы, спатрэбiцца каля 5 гадзiн, а каб дасягнуць найблiжэйшай да Зямлi зоркi, такому касмiчнаму караблю трэба будзе ляцець 5 гадоў — гэта 25 трыльёнаў мiляў. І толькi праз 1000 гадоў можна дабрацца да мяжы Млечнага шляху.

Неўладкаванае асабiстае жыццё перадаецца па спадчыне

Аўстралiйскiя вучоныя сцвярджаюць, што знайшлi тлумачэнне таму, чаму некаторыя жанчыны не ў стане завесцi сур'ёзныя адносiны з супрацьлеглым полам. Як паказала даследаванне, поспех на любоўным фронце жанчыны залежыць ад яе iмуннай сiстэмы, пiшуць брытанскiя СМI.

Як заяўляюць вучоныя з Унiверсiтэта Заходняй Аўстралii, некаторыя сакрэты прывабнасцi хаваюцца ў пэўных генах iмуннай сiстэмы, наследаванай ад бацькоў. Генетычны складнiк iмуннай сiстэмы мужчыны вызначаюць па знешнасцi i поту жанчыны — з iх дапамогай яны падсвядома адчуваюць, якая з iх здольная даць лепшых нашчадкаў.

Аўтары даследавання, вывучылi ДНК 150 студэнтак i выявiлi, што чым больш разнастайныя гены, тым больш маладых людзей ёсць у жанчыны. Праўда, вучоныя не змаглi назваць прычыну гэтага. Незразумелым засталося i тое, каго менавiта гены робяць больш прывабным — iх уладальнiцу для мужчын або мужчын для самой жанчыны.

Сонца аднавiла сваю актыўнасць — зямлянам варта рыхтавацца!

Беспрэцэдэнтны перыяд незвычайна нiзкай актыўнасцi Сонца, якi доўжыўся каля трох гадоў, скончыўся.

Як паведамiў вядучы брытанскi навуковы астрафiзiчны цэнтр — Лабараторыя Рутэрфорд Эплтан, на гэтым тыднi атрыманы звесткi пра з'яўленне на Сонцы плямаў. Сусветная навука з палягчэннем уздыхнула: Сонца выйшла з загадкавага для навукоўцаў перыяду зацяжной "спячкi", — заявiў супрацоўнiк Лабараторыi прафесар Рычард Харысан.

Шэраг навукоўцаў выказалi гiпотэзу наконт таго, што Сонца хутка астывае, i жыхарам Зямлi варта рыхтавацца да новых i небывалых прыродных катастроф. Аднак днямi са спадарожнiкаў былi атрыманы звесткi пра аднаўленне актыўнасцi Сонца. Усё сведчыць пра тое, што пачаўся новы цыкл сонечнай актыўнасцi, пiк якой прыйдзецца на 2012 год, паведамiў прафесар Харысан.

Раскрыта таямнiца ўсiх мiльярдэраў

Амерыканскiя эксперты ўзялi iнтэрв'ю ў некаторых самых багатых людзей планеты i высветлiлi асноўныя фактары, якiя ўплываюць на "прасоўванне" ўверх у справах бiзнэсу. Сваiмi меркаваннямi па гэтай нагодзе падзялiлiся больш за дзясятак мiльярдэраў.

Усе паспяховыя людзi хоць бы адзiн раз памылялiся i рабiлi памылковыя крокi ў бiзнэсе, але вера ў сябе дапамагла iм iсцi далей. "Першы сакрэт па-сапраўднаму багатых людзей заключаецца ў тым, што яны не баяцца пацярпець няўдачу", — пiша часопiс Forbes. "Другi iх сакрэт у тым, што яны крэатыўна глядзяць на праблемы, звязаныя з крынiцамi новых даходаў", — лiчаць эксперты аўтарытэтнага выдання. Сусветным магнатам заўсёды мала таго, што яны маюць, i таму iм заўсёды хочацца дабiцца большага.

Далёка не апошнюю ролю ў дасягненнi поспеху адыгрывае ўдалая жанiцьба. Многiя бiзнэсмены лiчаць гэты фактар найбольш значным з усiх. "Абсалютна важна мець жонку, якая падтрымлiвае цябе, i, што яшчэ важней, верыць у тваё прасоўванне ўверх", — паведамляе часопiс.

Нагадаем, летась самым багатым чалавекам Зямлi пасля невялiкай паўзы зноў стаў Бiл Гейтс з 40 мiльярдамi долараў. Легендарны iнвестар Уорэн Бафет заняў другi радок (37 мiльярдаў).

Адзенне жанчын забiвае мужчын

Фiзiёлагi сцвярджаюць: легкадумны стыль у адзеннi i паводзiнах прыгожай паловы чалавецтва зусiм не бяскрыўдны. Гэта — адна з асноўных крынiц мужчынскiх хваробаў.

Амерыканскiя навукоўцы праводзiлi даследаваннi на працягу трыццацi гадоў. Па вынiках назiранняў, кожны трэцi амерыканец i еўрапеец пасля 30 гадоў мае праблемы з патэнцыяй цi прастатай. Для параўнання прыводзяцца звесткi, атрыманыя ў краiнах мусульманскага Усходу. У жыхароў арабскiх краiн самыя нiзкiя паказчыкi захворвання на рак прастаты. Паводле першапачатковай версii вучоных, гэта было звязана з клiматам цi з асаблiвасцямi харчавання мясцовага насельнiцтва. Але стараннае вывучэнне ўмоў жыцця i рацыёну жыхароў Усходу здагадку не пацвердзiла.

Сапраўдная ж прычына, як пазней высветлiлася, заключалася не ў культуры харчавання, а... у культуры адзення. Усходнiя жанчыны хаваюць практычна ўсё цела пад паранджой — у адрозненне ад еўрапейскiх дам, у якiх папулярныя мiнi-спаднiчкi i напаўпразрыстыя блузкi, глыбокiя выразы топаў. Падобнае "разняволенне" ў адзеннi прыгожай палавiны выклiкае ў мужчын адпаведную рэакцыю.

Старшы навуковы супрацоўнiк Расiйскага iнстытута культуралогii РАН акадэмiк Леанiд Кiтаеў-Смык пацвярджае меркаванне амерыканскiх даследчыкаў. Паводле яго меркавання, сёння ў свеце каля 70 працэнтаў выпадкаў iмпатэнцыi з'яўляюцца натуральнай ахоўнай рэакцыяй арганiзма на стрэс ад пастаяннага нерэалiзаванага ўзбуджэння.

Тым часам, амерыканскiя сэксолагi склалi "чорны спiс" заняткаў, якiя выклiкаюць праблемы са здароўем у мужчын. Акрамя разглядвання фрывольна апранутых дзяўчат на вулiцы, у яго ўвайшлi: прагляд iнтэрнэт-парнаграфii, вiдэаэротыкi i парнаграфii, чытанне эратычных часопiсаў, наведваннi стрыптыз-бараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзiёлагi сцвярджаюць: легкадумны стыль у адзеннi i паводзiнах прыгожай паловы чалавецтва зусiм не бяскрыўдны. Гэта — адна з асноўных крынiц мужчынскiх хваробаў. Амерыканскiя навукоўцы праводзiлi даследаваннi на працягу трыццацi гадоў. Па вынiках назiранняў, кожны трэцi амерыканец i еўрапеец пасля 30 гадоў мае праблемы з патэнцыяй цi прастатай. Для параўнання прыводзяцца звесткi, атрыманыя ў краiнах мусульманскага Усходу. У жыхароў арабскiх краiн самыя нiзкiя паказчыкi захворвання на рак прастаты. Паводле першапачатковай версii вучоных, гэта было звязана з клiматам цi з асаблiвасцямi харчавання мясцовага насельнiцтва. Але стараннае вывучэнне ўмоў жыцця i рацыёну жыхароў Усходу здагадку не пацвердзiла.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика