Галоўны энергетык i аператар выратавалi бабулю. 21.by

Галоўны энергетык i аператар выратавалi бабулю

23.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

пры гэтым сабака бабулi аднаго з выратавальнiкаў пакусаў

У Вiцебску галоўны энергетык замежнага прадпрыемства "Лукойл — Беларусь" Уладзiмiр Антанюк i аператар аўтазаправачнай станцыi Аляксандр Сiвiцкi своечасова папярэдзiлi бабулю, дом якой загарэўся. Дарэчы, дом знаходзiцца побач з аўтазаправачнай станцыяй прадпрыемства на Маскоўскiм праспекце.

Як паведамiла "Звяздзе" прэс-сакратар Вiцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Марына Фандо, маладыя мужчыны ўбачылi, што са знешняга дымахода, якi на фасадзе драўлянага дома, валiць дым. У старым дымаходзе цэгла правалiлася, швы разышлiся. Аляксандр адразу выклiкаў пажарных. А потым яны кiнулiся да дома. У двары iх сустрэла вялiкая аўчарка. Хлопцы не спужалiся i пачалi калацiць ў вокны, пакуль не выглянула бабуля. Яны расказалi ёй пра пажар. Жанчына чамусьцi вярнулася ў дом. У гэты момант Уладзiмiра ўкусiў за руку сабака. Урачу з аварыйна-выратавальнага атрада "Вiцязь" давялося накласцi на пашкоджаную руку шво. Пажарныя аператыўна лiквiдавалi ўзгаранне. Агнём былi пашкоджаны франтон дома, драўляныя элементы даху, абшыўка сцяны. Невядома чым бы закончылася ўзгаранне дымахода, калi б не аператыўныя i правiльныя дзеяннi смелых мужчын.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пры гэтым сабака бабулi аднаго з выратавальнiкаў пакусаў У Вiцебску галоўны энергетык замежнага прадпрыемства "Лукойл — Беларусь" Уладзiмiр Антанюк i аператар аўтазаправачнай станцыi Аляксандр Сiвiцкi своечасова папярэдзiлi бабулю, дом якой загарэўся. Дарэчы, дом знаходзiцца побач з аўтазаправачнай станцыяй прадпрыемства на Маскоўскiм праспекце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика