Узнагарода знайшла крычаўскага героя. 21.by

Узнагарода знайшла крычаўскага героя

23.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сын ветэрана атрымаў ордэн Славы, якi належыць бацьку, праз 66 гадоў.

Івана Iванавiча Магiлёўцава памятаюць у Крычаве: работнiк цэментнага завода стаў Героем Сацыялiстычнай Працы. Цяпер яго сыну Валерыю ўручылi пры пасрэднiцтве пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi ордэн Славы III ступенi i пасведчанне, якое падпiсана Дзмiтрыем Мядзведзевым. Сам ветэран не дажыў да гэтага дня.

Iлона Iванова.

  Снег падае балюча

20 лютага ў Мсцiслаўскую цэнтральную раённую бальнiцу шпiталiзаваная 13-гадовая дзяўчынка. Напярэдаднi сямiкласнiца прыйшла на працу да бацькi, i пакуль размаўляла з iм, на яе з даху трохпавярховага будынка звалiўся снег. Снег быў мяккi i нiбыта проста завалiў дзяўчынку, але на наступны дзень ёй спатрэбiлася дапамога медыкаў. Цяпер яна лечыць траўму пазваночнiка ў хiрургiчным аддзяленнi, стан яе здавальняючы, i ў райбальнiцы кажуць, што дзяўчынка паправiцца.

Трагiчнае здарэнне адбылося напярэдаднi ў Магiлёве 18 лютага. У жылым доме на вулiцы Першамайскай на 50-гадовага мужчыну звалiўся казырок з будаўнiчым смеццем i снежнай наледдзю. Па дарозе ў бальнiцу магiлёвец памёр. Часовы драўляны шчыт быў усталяваны над уваходам у пад'езд як абарона ад тынкоўкi, якая падала, у час рамонту дома.

Алена Казлова.   Дырэктар мiнскага ЖЭСа звольнены за трагiчную гiбель жанчыны ад падзення ледзяша

Пра гэта паведамiў начальнiк упраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Мiнгарвыканкама Валянцiн Сiтнiк учора на аператыўнай нарадзе ў мэрыi, перадае БЕЛТА.

За невыкананне даручэння кiраўнiцтва Мiнгарвыканкама па ачыстцы дахаў жылых i адмiнiстрацыйных будынкаў ад снегу, што прывяло да цяжкiх наступстваў, кiраўнiку адмiнiстрацыi Партызанскага раёна горада Леанiду Голубу аб'яўлена вымова. Яго намеснiку вынесена папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасцi.

Леанiду Голубу даручана вызвалiць ад займаемых пасадаў дырэктара ЖЭСа № 46 i яго намеснiка, якi абавязаны быў наладзiць ачыстку дахаў дамоў ад снегу i наледзi. Вызвалiць ад займаемых пасадаў работнiкаў ЖРЭА Партызанскага раёна, адказных за ўтрыманне жылых дамоў. Кiраўнiку Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, галоўнаму санiтарнаму ўрачу горада Фёдару Германовiчу даручана прыцягнуць да дысцыплiнарнай адказнасцi службовых асобаў цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Партызанскага раёна, адказных за арганiзацыю кантролю па ўтрыманнi жылых дамоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын ветэрана атрымаў ордэн Славы, якi належыць бацьку, праз 66 гадоў. Івана Iванавiча Магiлёўцава памятаюць у Крычаве: работнiк цэментнага завода стаў Героем Сацыялiстычнай Працы. Цяпер яго сыну Валерыю ўручылi пры пасрэднiцтве пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi ордэн Славы III ступенi i пасведчанне, якое падпiсана Дзмiтрыем Мядзведзевым. Сам ветэран не дажыў да гэтага дня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика