Страха едзе i абвальваецца. 21.by

Страха едзе i абвальваецца

23.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 3 гадзiны ночы ў тарным цэху Мазырскага машынабудаўнiчага завода абвалiлася больш за 200 квадратных метраў даху. У будынку 1956 года пабудовы людзей не было i матэрыяльныя страты мiнiмальныя. Цэх прадпрыемства зачынiлi, а работнiкаў перавялi на iншыя ўчасткi.

Вышыня снежнага покрыва ў сярэднiм па Гомельскай вобласцi складае 44 см. Дахi старых дамоў, асаблiва плоскiя, не вытрымлiваюць снежнай нагрузкi, якая стала павялiчвацца з павышэннем тэмпературы, папярэджваюць у Гомельскiм абласным упраўленнi МНС. Усяго за выхадныя днi адбылося пяць выпадкаў iх абрушэння.

У вёсцы Вязавая Лельчыцкага раёна пры абрушэннi гаспадарчай пабудовы пацярпела 70-гадовая пенсiянерка. Яна знаходзiлася разам з мужам ў хляве, пабудаваным адразу пасля вайны, калi абрынулася страха. Жанчына атрымала складаныя траўмы, мужу пашанцавала больш, ён толькi вельмi напужаўся. Два выпадкi абрушэння дахаў зафiксаваныя ў вёсках Суткоў i Малiнаўка Лоеўскага раёна. У Гомелi не вытрымаў выпрабавання снегам дах дома барачнага тыпу, 60-х гадоў забудовы, выведзены з эксплуатацыi. Жанчыне, якая затрымалася з пераездам у новы дом, моцна пашанцавала — шыферны дах, якi ўпаў, не праламаў столевыя перакрыццi.

Акрамя таго, жыхары больш чым сотнi населеных пунктаў Гомельшчыны ў выхадныя днi адчулi збоi ў электразабеспячэннi. Мокры снег, якi налiпаў на правады, стаў прычынай аварый на лiнiях электраперадач. Энергазабеспячэнне парушалася ў Брагiнскiм, Жлобiнскiм, Рагачоўскiм, Добрушскiм, Гомельскiм, Кармянскiм, Рэчыцкiм раёнах.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 3 гадзiны ночы ў тарным цэху Мазырскага машынабудаўнiчага завода абвалiлася больш за 200 квадратных метраў даху. У будынку 1956 года пабудовы людзей не было i матэрыяльныя страты мiнiмальныя. Цэх прадпрыемства зачынiлi, а работнiкаў перавялi на iншыя ўчасткi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика