Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў з канфіскацыяй. 21.by

Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў з канфіскацыяй

23.02.2010 15:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 лютага суддзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства.

Нягледзячы на тое што адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі ў судовых спрэчках запэўніваў, што віна ягонага падабароннага у крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства ніяк не даказаная, дзяржаўны абвінаваўца прасіў 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

7 гадоў Бандарэнку суд ужо даваў, але летась у снежні Мінскі гарадскі суд той прысуд адмяніў і адправіў справу на новы разгляд. І вось цяпер А.Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў зняволення.

А. Бандарэнка быў сябрам Аб"яднанай грамадзянскай партыі, браў удзел у парламенцкіх выбарах 2008 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 лютага суддзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика