Падаюць зоры. 21.by

Падаюць зоры

27.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта на шчасце. Толькi трэба паспець загадаць жаданне — выразна ўявiць яго i акрэслiць межы здзяйснення. Імгненнi, iмклiвыя iмгненнi даюцца на згадку, одум. I гэткiя ж, але ўжо касмiчныя, iмкненнi — на iснаванне, жыццё...

Зарапад — гэта не толькi чароўнае вiдовiшча на небе, але i яркi напамiн, што дасылаецца нябёсамi, пра хуткаплыннасць жыццёвых з'яў. Усё трэба рабiць своечасова, не адкладваць. Адвагу i сiлу для здзяйснення надае любоў, а мужнасць гартуецца каханнем i прасвятляецца iм. Так i ў лiрычнай песнi, створанай Леанiдам Захлеўным i Алесем Бадаком у сярэдзiне мiнулага дзесяцiгоддзя. Яе назва "Падаюць зоры", якая вынiкае з прыпеву, перадае i рамантычную напружанасць пачуццёвых стасункаў мiж каханкамi, i затоеную драматызаванасць зямной рэчаiснасцi, дзе скразная жыццёвая плынь складваецца са шчаслiвых i нешчаслiвых iмгненняў, а iмгненне ўвасабляе i акрэслiвае ўвесь жыццёвы кругабег.

Падаюць зоры

Верш Алеся Бадака Музыка Леанiда Захлеўнага

Я твае пацалую далонi,

Мне так цяжка было без цябе,

Што баюся я нават сягоння

I на мiг адпускаць ад сябе.

Прыпеў:

Падаюць зоры, падаюць зоры

Цiхай начною парой.

Падаюць зоры, падаюць зоры

Светлаю стануць расой.

Я загадаю ў шчасцi i горы

Не расставацца з табой.

Гавары — буду слухаць да рання

I хмялець ад пагляду твайго.

Што мы зналi з табой

пра каханне

Да разлукi у некалькi год?!

Прыпеў.

Што было — назаўсёды пакiне

I растане у зорнай начы,

Мы ў мiнулае дзверы зачынiм

I далёка закiнем ключы.

Прыпеў.

Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта на шчасце. Толькi трэба паспець загадаць жаданне — выразна ўявiць яго i акрэслiць межы здзяйснення. Імгненнi, iмклiвыя iмгненнi даюцца на згадку, одум. I гэткiя ж, але ўжо касмiчныя, iмкненнi — на iснаванне, жыццё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика