Моладзь адмаўляецца плаціць за праязныя білеты больш. 21.by

Моладзь адмаўляецца плаціць за праязныя білеты больш

02.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўнікі арганізацыі «Маладая Беларусь» правялі 1 сакавіка ў Менску акцыю супраць падвышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце.Паводле паведамлення прэс-службы арганізацыі, у раёне парка Чалюскінцаў яны вывесілі два плакаты са словамі: «700 р. плаціць не будзем!!!»

Плакаты правіселі каля гадзіны, пасля чаго былі знятыя супрацоўнікамі дэпартамента аховы МУС.

«Ні зарплаты, ні стыпендыі фактычна не падвышаюцца. Хутчэй, яны павольна змяншаюцца, зыходзячы з узроўня інфляцыі. Увесь час даражэюць тавары першай неабходнасці, цяпер узнялі кошт праезду ў грамадскім транспарце і на аўтамабільнае паліва», — адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН прадстаўнік арганізацыі Антон Русін.

Ён лічыць неабходным звярнуць на гэта ўвагу людзей, асабліва перад «выбарамі» у мясцовыя саветы. Людзі павінны адказна ставіцца да выбараў «дэпутатаў», якія потым вырашаюць такія жыццёва важныя пытанні, у прыватнасці, як кошт праезду ў грамадскім транспарце», — падкрэсліў актывіст.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика