Медык лiшнiм не бывае
13.03.2010
—
Новости Общества
|
У адрозненне ад аператара ПЭВМ, цырульнiка i сакратара У пачатку сакавiка ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя ў Беларусi складаў 0,9 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Пры гэтым, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела рынку працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Грынчук, у цэлым па краiне налiчвалася 43,5 тыс. беспрацоўных, i ў той жа час службы занятасцi мелi звесткi аб наяўнасцi 36 тысяч вакансiй. Паводле звестак мiнiстэрства, найбольш запатрабаванымi ў наймальнiкаў застаюцца рабочыя прафесii — у цэлым па краiне на iх прыпадае каля 70 працэнтаў вакансiй. Прычым выпадае казаць аб iснаваннi своеасаблiвага "рэйтынгу папулярнасцi". Так, у цэлым па гарадах Беларусi колькасць заявак на машынiстаў бульдозера перавышае колькасць беспрацоўных прадстаўнiкоў гэтай спецыяльнасцi ў 12,9, на машынiстаў экскаватара — у 10,3, муляраў — у 3,5, мантажнiкаў i электраманцёраў — у 3,1, на слесараў-сантэхнiкаў — у 1,9, токараў i тынкоўшчыкаў — у 1,7, вадзiцеляў аўтамабiля — у 1,5 раза. Што да спецыялiстаў i служачых, то сярод iх у гарадах адзначаецца найбольш высокая запатрабаванасць ва ўрачах (перавышэнне колькасцi вакансiй над колькасцю беспрацоўных — у 27,2 раза), медыцынскiх сёстрах (8,1) i iнжынерах-канструктарах (у 3 разы). Адначасова ў "топ-лiст" найбольш неабходных прафесiй у сельскай мясцовасцi ўваходзяць механiзатары (колькасць заявак наймальнiкаў на iх большая за колькасць беспрацоўных у 20,7 раза), аператары машыннага даення (5,1), трактарысты (3,9), токары (2,9), электраманцёры (2,5), жывёлаводы (1,7), вадзiцелi (1,5), а таксама тыя ж урачы (35,3), медсёстры (13,1), ветурачы (9,9) i заатэхнiкi (7,9 раза). Праўда, пры гэтым выпадае казаць i аб найбольш "праблемных" прафесiях. Як паказаў аналiз, значныя цяжкасцi ў працаўладкаваннi ў гарадах у аператараў ПЭВМ (тут наадварот колькасць беспрацоўных перавышае колькасць вакансiй у 14,3 раза), цырульнiкаў (10), сакратароў (8,8), кладаўшчыкоў (5,4), майстроў па манiкюры (2,3), барменаў (2), вязальшчыц (1,7), слесараў па рамонце аўтамабiляў (1,3), а таксама ў юрыстаў (4), выкладчыкаў (3,8), эканамiстаў (3,6), бухгалтараў (3,2), тэхнiкаў (2,9) i менеджараў (2,4 раза). У сельскай мясцовасцi ў падобны спiс уваходзяць кухары (на 1 вакансiю прыпадае больш чым 6 беспрацоўных), гандляры (2,1), зноў-такi сакратары (4), эканамiсты (2,9), бухгалтары (2,6) i юрысты (2,2 умоўнага прэтэндэнта на кожнае свабоднае месца). Зрэшты, заўважыла Галiна Грынчук, такi малюнак атрымлiваецца ў цэлым па краiне, iнакш кажучы, сiтуацыя з попытам i прапановамi ў асобных рэгiёнах можа адрознiвацца. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрозненне ад аператара ПЭВМ, цырульнiка i сакратара У пачатку сакавiка ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя ў Беларусi складаў 0,9 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Пры гэтым, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела рынку працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Грынчук, у цэлым па краiне налiчвалася 43,5 тыс. беспрацоўных, i ў той жа час службы занятасцi мелi звесткi аб наяўнасцi 36 тысяч вакансiй.
|
|