Паплацiўся за дабрыню
13.03.2010
—
Новости Общества
|
30-гадовы мiнчанiн дазволiў пераначаваць дзяўчыне, а ранiцай недалiчыўся больш за $6000 Шапачнае знаёмства з дзяўчынай, паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, а таксама праяўленая велiкадушнасць прынеслi сталiчнаму жыхару толькi праблемы ды, мабыць, сталi горкай навукай на будучае. Але гэта зразумела цяпер, а тады мужчына "клюнуў" на словы новай сяброўкi, што яна паспрачалася з бацькамi i ёй трэба пераначаваць. Пусцiў да сябе ў кватэру, а потым ранiцай выявiў, што госця цiшком сышла, да таго ж не забылася прыхапiць з гаспадарскага партаманета 6100 долараў ЗША. Супрацоўнiкам мiлiцыi спатрэбiлася дзесяць дзён, каб адшукаць няўдзячную дзяўчыну: акрамя iмя i таго, што яна пражывае дзесьцi ў Пухавiцкiм раёне, даверлiвы пацярпелы нiчога не ведаў пра новую знаёмую. Тая ж, дарэчы, пасля ўдалай "начоўкi" дарэмна часу не губляла. На крадзеныя грошы яна зняла ў Мiнску кватэру i штодня з сябрамi наведвала казiно i рэстараны. Пакуль яе не затрымалi праваахоўнiкi, на салодкае жыццё нахабнiца патрацiла чужых 4600 долараў. Цяпер 22-гадовай жыхарцы Дружнага, што ў Пухавiцкiм раёне, давядзецца "расхлёбваць" учыненае злачынства. Зрэшты, ёй гэта не ў першыню: раней яна асуджалася за захоўванне наркотыкаў. Ігар ГРЫШЫН. Лавiлi браканьераў — патрапiлi на зладзюжакПры абследаваннi вадаёма "Сачыўка" на тэрыторыi Баранавiцкага раёна работнiкi Слонiмскай мiжрайiнспекцыi заўважылi грамадзян, якiя пераносiлi канiстры ад матавоза да аўтамабiля "Аўдзi". Але як толькi службовая машына iнспектараў наблiзiлася, "Аўдзi" i "след прастыў". Дзве асобы былi ўстаноўленыя. Iмi аказалiся машынiст i складальнiк цягнiкоў ГП ААТ "Калпенiца". У канiстрах знаходзiлася дызельнае палiва — усяго 50 лiтраў. Яго згаданыя грамадзяне мелi намер перадаць вадзiцелю "Аўдзi". Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30-гадовы мiнчанiн дазволiў пераначаваць дзяўчыне, а ранiцай недалiчыўся больш за $6000 Шапачнае знаёмства з дзяўчынай, паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, а таксама праяўленая велiкадушнасць прынеслi сталiчнаму жыхару толькi праблемы ды, мабыць, сталi горкай навукай на будучае. Але гэта зразумела цяпер, а тады мужчына "клюнуў" на словы новай сяброўкi, што яна паспрачалася з бацькамi i ёй трэба пераначаваць. Пусцiў да сябе ў кватэру, а потым ранiцай выявiў, што госця цiшком сышла, да таго ж не забылася прыхапiць з гаспадарскага партаманета 6100 долараў ЗША.
|
|