Пасля выхадных пахаладае
13.03.2010
—
Новости Общества
|
На наступным тыднi ў Беларусi будзе пераважаць надвор'е зiмовага характару, паведамiла БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У нядзелю, 14 сакавiка, на тэрыторыю рэспублiкi накiруюцца халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. У многiх раёнах чакаецца кароткачасовы снег i слабая мяцелiца. На дарогах галалёдзiца. Ноччу слупок тэрмометра пакажа 5—12 градусаў нiжэй за нуль. Пры праясненнях — да 15—17 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да мiнус 5 градусаў. На паўднёвым захадзе — да 2 градусаў цяпла. У пачатку наступнага тыдня пахаладае яшчэ больш. У многiх раёнах час ад часу будзе iсцi снег. Ноччу тэмпература паветра складзе 5—14 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца мiнус 17—23 градусы, днём — ад 0 да 7 градусаў марозу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступным тыднi ў Беларусi будзе пераважаць надвор'е зiмовага характару, паведамiла БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
|
|