Другi 3D-кiнатэатр адкрыецца ў Мiнску ў канцы года. 21.by

Другi 3D-кiнатэатр адкрыецца ў Мiнску ў канцы года

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў генеральны дырэктар УП "Кiнавiдэапракат" Васiль Коктыш, перадае БЕЛТА.

Другая лiчбавая кiназала для паказу трохмернага кiно будзе адкрыта ў сталiчным "Салюце". Раней гэты кiнатэатр капiтальна адрамантавалi, засталося толькi прывесцi кiназалу ў адпаведнасць з патрабаваннямi лiчбавага абсталявання. "Плануецца адкрыць "Салют" у ІV квартале, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў кастрычнiку—лiстападзе", — сказаў Васiль Коктыш.

У Мiнску дзейнiчае 14 кiнатэатраў. У мiнулым годзе iх наведалi крыху больш за 3,7 млн гледачоў — на 320 тыс. больш, чым год таму. За студзень—люты гэтага года ў кiно схадзiлi 1,1 млн чалавек — на 250 тыс. больш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў генеральны дырэктар УП "Кiнавiдэапракат" Васiль Коктыш, перадае БЕЛТА. Другая лiчбавая кiназала для паказу трохмернага кiно будзе адкрыта ў сталiчным "Салюце". Раней гэты кiнатэатр капiтальна адрамантавалi, засталося толькi прывесцi кiназалу ў адпаведнасць з патрабаваннямi лiчбавага абсталявання. "Плануецца адкрыць "Салют" у ІV квартале, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў кастрычнiку—лiстападзе", — сказаў Васiль Коктыш.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика