Сезон палявання сёння усё ж распачынаецца...
13.03.2010
—
Новости Общества
|
У апошнi момант Як мы паведамлялi раней, згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з гэтай суботы ў краiне павiнен распачацца сезон палявання на гусей. Не першы год запар напярэдаднi яго адкрыцця гучаць заклiкi забаранiць паляваць увесну на гэтых птушак. Не стаў выключэннем i гэты год. Праўда, у адрозненне ад мiнулых разоў, калi вялiся такiя ж размовы i дыскусii, цяпер лiтаральна напярэдаднi адкрыцця сезона з'явiлася больш-менш акрэсленая iнфармацыя на гэтую тэму. Так, прагучала, што Савет Мiнiстраў накiраваў на разгляд у Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта праект указа са змяненнямi ў Правiлы вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання ў частцы абмежавання веснавога палявання на вадаплаўную птушку на асобных тэрыторыях краiны. З гэтай мэтай запланавана правесцi даследаваннi асноўных шляхоў масавай мiграцыi вадаплаўных птушак у краiне. Але ж i працэдура разгляду i ўнясення магчымых змяненняў у Правiлы, гэтак жа як i вывучэнне асноўных шляхоў масавай мiграцыi птушак — задача не аднаго дня? А сезон палявання павiнен распачацца лiтаральна сёння... — Да прыняцця змяненняў паляванне на вадаплаўную птушку будзе праводзiцца па-ранейшых Правiлах. Таму з суботы дазволена паляваць на гусей — шэрых, белалобых, гуменнiка, — патлумачыла на запыт рэдакцыi начальнiк упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Наталля МІНЧАНКА. — Насамрэч сутнасць тут не столькi ў правядзеннi неабходных даследаванняў асноўных шляхоў масавай мiграцыi: на большасцi тэрыторыi краiны яны ўжо вядомыя. Сутнасць, хутчэй, у даволi працяглай працэдуры — ад унясення прапаноў, iх разгляду, узгаднення магчымых змяненняў памiж шэрагам мiнiстэрстваў i ведамстваў, праходжаннi экспертызы i рэгiстрацыi iх да з'яўлення афiцыйнага дакумента. Гэта праца, думаю, будзе праведзена на працягу гэтага года, так што веснавы сезон палявання на птушку пройдзе без зменаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы паведамлялi раней, згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з гэтай суботы ў краiне павiнен распачацца сезон палявання на гусей. Не першы год запар напярэдаднi яго адкрыцця гучаць заклiкi забаранiць паляваць увесну на гэтых птушак. Не стаў выключэннем i гэты год. Праўда, у адрозненне ад мiнулых разоў, калi вялiся такiя ж размовы i дыскусii, цяпер лiтаральна напярэдаднi адкрыцця сезона з'явiлася больш-менш акрэсленая iнфармацыя на гэтую тэму.
|
|