Каб зарэгiстраваць аўтамабiль, дастаткова гадзiны?. 21.by

Каб зарэгiстраваць аўтамабiль, дастаткова гадзiны?

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Надзея ДРЫЛА наведала новы Цэнтр па рэгістрацыi аўтатранспарту для фiзiчных асобаў, якiя адчынiўся ў Мiнску.

Сучасны цэнтр знаходзiцца на вулiцы Цiмiразева ў раёне гандлёвага дома "Ждановiчы". Створаны сумеснымi намаганнямi Дзяржаўтаiнспекцыi i адмiнiстрацыi гэтага гандлёвага прадпрыемства.

Усё пачынаецца з таго, што кiроўца са спецыяльным талонам прыязджае на пляцоўку для агляду аўтамабiля. Там супрацоўнiк ДАІ адразу звярае нумарныя агрэгаты. Пасля гэтай працэдуры з адпаведнымi дакументамi чалавек крочыць у будынак Цэнтра. Там ва ўтульнай зале раздрукоўвае нумарны талончык i чакае сваёй чаргi. На ўласныя вочы пераканалася, што нумар акенца, да якога трэба падысцi, на электронным табло загараецца менш як праз хвiлiну. Аўтаўладальнiк тут жа, нiкуды не выходзячы, афармляе ўсе неабходныя дакументы i ўносiць плацяжы. Пасля гэтага чакае.

— Пакуль што працэдура рэгiстрацыi ў новым падраздзяленнi займае каля гадзiны, — паведамiў намеснiк начальнiка УДАІ МУС Беларусi Максiм ПАДБЯРОЗКIН. — У хуткiм часе плануецца скарацiць яе ажно да 30 хвiлiн.

Каб гадзiна праляцела хутчэй, у цэнтры працуюць пункты грамадскага харчавання, дзе можна перакусiць, папiць кавы, гарбаты. Больш за тое, у той жа зале размяшчаецца офiс па аўтастрахаваннi. А паблiзу ў суседнiм будынку можна ў той жа дзень прайсцi тэхагляд.

— Аказваем аўтаўладальнiкам i новую паслугу зняцця i ўсталявання дзяржаўных нумароў на машыну, — расказаў Генадзь ПАДБЯРЭЗНЫ, дырэктар ГЦ "Ждановiчы". — Выслухоўваем пажаданнi людзей. Прасiлi павялiчыць колькасць лавак — павялiчылi. Вось бачыце (паказвае), мы нават не прыкручвалi лаўкi, каб людзi змаглi паставiць iх так, як менавiта iм зручна. Наогул мы працуем па японскай методыцы: спачатку прытоптваем сцяжынку, а толькi пасля яе асфальтуем.

— Рэгiстрацыйны цэнтр такога плана, але больш сцiплы, ёсць ужо ў Наваполацку, — адзначыў старшы iнспектар па асобых даручэннях аддзела рэгiстрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасцi i тэхнiчнага нагляду УДАI МУС Беларусi Дзмiтрый ГАРЫНОВIЧ. — Па прынцыпе электроннай чаргi ён ужо працуе больш за год. Паказаў сябе станоўча, людзi задаволеныя. Вось у Год якасцi i вырашылi парадаваць аўтаўладальнiкаў горада Мiнска.

Паводле слоў Максiма Падбярозкiна, набыццё аўтамабiля — гэта свята для чалавека i яго сям'i, якое не павiнна быць азмрочаным доўгiмi чэргамi i нязручнымi працэдурамi. Таму Дзяржаўтаiнспекцыя i надалей будзе старацца ствараць зручныя i камфортныя ўмовы для людзей.

У найблiжэйшы час падобны цэнтр, плануецца, з'явiцца ў Дзяржынску. Гэта будзе спрыяць больш якаснаму абслугоўванню жыхароў гэтага рэгiёну. Астатнiя падраздзяленнi, якiя займаюцца рэгiстрацыяй транспарту, будуць па меры магчымасцi мадэрнiзавацца.

— Усяго ў краiне маецца 43 падраздзяленнi, якiя займаюцца рэгiстрацыяй транспарту, — паведамiў Дзмiтрый Гарыновiч. — Штодзень пярвiчна рэгiструецца больш за паўтары тысячы транспартных сродкаў. У прыватнасцi, у Мiнску зарэгiстраваць аўтамабiль фiзiчная асоба можа ў Ждановiчах i на Сярова. На "Аквабеле" цяпер можна толькi зняць транспартны сродак з улiку.

* * *

За два няпоўныя днi паслугамi цэнтра скарысталася каля тысячы чалавек. Цiкава, а што думаюць яны наконт новага цэнтра?

Андрэй ЦIТАВЕЦ: "Цудоўная iдэя. Часта мяняю машыны, таму i афармляць даводзiцца iх пастаянна. Раней нязручна было. Чэргi былi вялiкiя. Трэба было займаць чаргу, пры гэтым нельга было нiкуды адысцi, каб не прахукаць яе. Акрамя таго, цяпер не трэба страчваць час на хаду, тут усё знаходзiцца ў адным месцы. Нумары чакаў недзе гадзiну. Тут аўтарынак на месцы, набыў люстэрка ў машыну. Таму гадзiна праляцела незаўважна".

Аляксей i Святлана ПЛЮШЧОВЫ: "Вельмi спадабалася, усё проста i зразумела, нiякiх затрымак. Не было чаргi нiдзе: нi пры плацяжах, нi пры прыёме дакументаў, нi пры выдачы. Здалi дакументы i ўжо праз гадзiну атрымалi нумары. Раней жа на гэту працэдуру патрэбна было страчваць цэлы працоўны дзень. Даводзiлася адпрошвацца з працы".

Генадзь КIСЕЛЬ: "З электроннай чаргой даводзiлася мець справу толькi за мяжой. Гэта, на мой погляд, самая лепшая форма абслугоўвання. Я афармляю не першы аўтамабiль у сваiм жыццi. Таму ёсць з чым параўнаць. Вельмi правiльны падыход. Усё проста, даступна, хутка. У акне максiмум пяць хвiлiн стаяў. Культурны персанал, якi ветлiва падкажа, калi нешта незразумела".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Надзея ДРЫЛА наведала новы Цэнтр па рэгiстрацыi аўтатранспарту для фiзiчных асобаў, якiя адчынiўся ў Мiнску. Сучасны цэнтр знаходзiцца на вулiцы Цiмiразева ў раёне гандлёвага дома "Ждановiчы". Створаны сумеснымi намаганнямi Дзяржаўтаiнспекцыi i адмiнiстрацыi гэтага гандлёвага прадпрыемства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика