Брэсцкая АГП адмовілася ад мясцовых выбараў. 21.by

Брэсцкая АГП адмовілася ад мясцовых выбараў

13.03.2010 14:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі не будзе браць удзел у мясцовых выбарах.

Такое рашэнне прынята на працоўнай нарадзе арганізацыі, і звязана з вынікамі фарміравання вучастковых камісій — паведаміў старшыня арганізацыі Мікалай Коўш:

— 28 лютага ў нас была канферэнцыя і мы вырашылі: калі нашы прадстаўнікі не будуць ва ўчастковых камісіях, то мы будзем разглядаць пытанне пра няўдзел у гэтых выбарах. Ну, а калі мы дэмакратычная партыя, то вырашылі дазволіць тым кандыдатам, якія захочуць ісці далей — ісці далей. Вось такое рашэнне мы зараз і прымаем. Мы далі сем чалавек ва ўчастковыя камісіі па горадзе Брэсце — уключылі толькі дваіх. Вось зараз мы будзем у судзе падаваць заяву для разгляду гэтага пытання. Не ўключылі людзей, якія маюць вялікі вопыт у гэтым накірунку.

Як зазначыў Мікалай Коўш, у вобласці АГП планавала «змагацца за 14 дэпутацкіх мандатаў». Аднак, рашэнне працягнуць свой удзел у выбарчай кампаніі прынялі толькі тры сябры партыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі не будзе браць удзел у мясцовых выбарах.Такое рашэнне прынята на працоўнай нарадзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика