Падставаў для ўвядзення суда прысяжных у Беларусі няма
16.03.2010 13:33
—
Новости Общества
|
Падставаў для адмаўлення ад інстытута народных засядацеляў і ўвядзення суда прысяжных у Беларусі пакуль няма. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч сёння падчас Як адзначыў Пётр Міклашэвіч, ацэнка інстытута прысяжных засядацеляў у дзяржавах, дзе ён уведзены (напрыклад, у Расіі), а таксама ў Беларусі — неадназначная. Згодна з артыкулам 113 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў перадугледжаных законам выпадках — аднаасобна суддзямі. Паводле беларускага заканадаўства, крымінальныя справы вялікай грамадскай небяспекі, калі законам перадугледжваюцца суровыя меры пакарання аж да пажыццёвага зняволення і смяротнай кары, разглядаюцца калегіяй у складзе суддзі і двух народных засядацеляў. Такая форма ўдзелу грамадзян у ажыццяўленні правасуддзя, на думку Пятра Міклашэвіча, пацвердзіла сваю эфектыўнасць, запатрабаванасць. Ён адзначыў, што цяпер няма падставаў для адмаўлення ад інстытута народных засядацеляў або яго замены іншай формай удзелу ў судах прадстаўнікоў грамадства (прысяжных). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падставаў для адмаўлення ад інстытута народных засядацеляў і ўвядзення суда прысяжных у Беларусі пакуль няма. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда... |
|