ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

23.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пайшла з жыцця Валянціна Талкунова

Знакамітая спявачка Валянціна Талкунова памерла ў маскоўскай Боткінскай лякарні на 64-м годзе жыцця.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай яе смерці стала вострая сардэчная недастатковасць. Свае апошнія гадзіны артыстка была пры памяці. У 6 гадзін раніцы Талкунова ўпала ў кому, пасля чаго яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. І ўжо каля 8 раніцы яе не стала.

Пра цяжкі стан Валянціны Васільеўны ведалі нямногія — артыстка забараніла лекарам выдаваць інфармацыю пра яе хваробы. Нагадаем, што 17 лютага падчас гастроляў па Беларусі артыстка патрапіла ў рэанімацыю Магілёўскай абласной лякарні. Тады хадзілі чуткі, быццам у Талкуновай адбыўся сардэчны прыступ. Ужо праз некалькі дзён спявачка была экстранна шпіталявана ў хірургічнае аддзяленне Боткінскай лякарні. Маскоўскія медыкі тады выявілі ў Талкуновай рак малочнай залозы з метастазамі ў печань, лёгкія і мозг.

У Латвіі завялі справу на фірму Вайры Віке-Фрэйбергі

У Латвіі заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кансалтынгавай кампаніі VVF Соnsultіng, якая належыць экс-прэзідэнту краіны Вайры Віке-Фрэйберге. Пра гэта паведамляе Mіхnеws.

Эканамічная паліцыя расследуе акалічнасці здзелкі гэтай фірмы з уладамі горада Ліепаі. Кампанія, як паведамлялася раней, па дамоўленасці з чыноўнікамі павінна была падрыхтаваць "аналіз развіцця гарадской палітыкі". У выніку самакіраванне атрымала справаздачу на 13 старонках, напісаную на дрэннай латышскай мове. Як адзначае Krіmіnаl.lv, у ёй фігуравалі рэкамендацыі накшталт "ацаніць, наколькі цікавыя кансультацыі насельніцтва на гарадской інтэрнэт-старонцы", і нават "сабраць апеты паэтамі ліепайскі вецер". За свае паслугі VVF Соnsultіng атрымала 16 тысяч латаў (каля 30 тысяч долараў). Раней, у канцы 2008 года, у сувязі з кантрактам ужо была заведзена крымінальная справа. Аднак пасля расследаванне было спынена. Справа была заведзена паўторна пасля выхаду кнігі "Кухня Вайры", якую выпусціў журналіст Лата Лапса. З кнігі, у прыватнасці, вынікала, што ў свае прамежкавыя справаздачы VVF Соnsultіng уключала матэрыялы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі самога ліепайскага самакіравання. Гэтыя матэрыялы, як адзначае Mіхnеws, пераносіліся ў справаздачы фірмы напроста, з граматычнымі памылкамі.

Кампанію VVF Соnsultіng экс-прэзідэнт Латвіі заснавала неўзабаве пасля сваёй адстаўкі.

Партыя Сарказі прайграла рэгіянальныя выбары

Правацэнтрысцкая партыя прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі "Саюз за народны рух" пацярпела зруйнавальнае паражэнне на выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Па выніках падліку больш за 97 % галасоў, апазіцыйны альянс, у якім дамінуюць сацыялісты, атрымаў 52% галасоў, у той час як "Саюзу" аддалі перавагу толькі 35 % выбаршчыкаў. Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Фіён ужо прызнаў паражэнне, і цяпер чакаецца, што ён падасць у адстаўку. Пасля выбараў пад кантролем "Саюза за народны рух" застаецца ўсяго адзін з 22 рэгіёнаў Францыі — Эльзас.

Рэгіянальныя выбары лічацца галоўнай праверкай перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў 2012 годзе, і партыя Сарказі гэту праверку відавочна не прайшла.

Паводле слоў лідара апазіцыі Марціны Обры, вынікі выбараў сведчаць пра тое, што французы "не прымаюць палітыку прэзідэнта і ўрада". Зараз Францыя перажывае самы высокі ўзровень беспрацоўя за многія дзесяцігоддзі, а шэраг непапулярных рэформаў урада прывёў да цэлай серыі страйкаў і акцый пратэсту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пайшла з жыцця Валянціна Талкунова Знакамітая спявачка Валянціна Талкунова памерла ў маскоўскай Боткінскай лякарні на 64-м годзе жыцця. Паводле папярэдніх звестак, прычынай яе смерці стала вострая сардэчная недастатковасць. Свае апошнія гадзіны артыстка была пры памяці. У 6 гадзін раніцы Талкунова ўпала ў кому, пасля чаго яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. І ўжо каля 8 раніцы яе не стала.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика