Бярозаўка супраць вытворчасці шклаваты
24.03.2010 12:00
—
Новости Общества
|
Насельніцтва горада Бярозаўка выступае супраць будаўніцтва ў іх горадзе шкоднай вытворчасці шклаваты.
Болей 300 подпісаў жыхароў Бярозаўкі, што на Гродзеншчыне, было сабрана цягам апошніх тыдняў пад зваротам у мясцовы гарвыканкам. Мэта зварота - звярнуць увагу на экалагічныя праблемы мясцовасці, якія могуць узнікнуць у выніку будаўніцтва ў цэнтры горада цэха па вытворчасці будаўнічай шклаваты. - Мы накіравалі крыху больш за 300 подпісаў жыхароў Бярозаўкі пад зваротам у мясцовыя органы ўлады, каб правесці ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемай вытворчасці шклаваты на нашым шклозаводзе "Нёман". Гэта не акт супраць пабудовы гэтай вытворчасці, а гэта хутчэй акт засцярогі, бо людзі хвалююцца, што гэта можа шкодна ўплываць як на навакольнае асяроддзе, так і на здароўе жыхароў. Таму мы просім правесці экспертызу і з яе вынікам азнаёміць жыхароў горада. Адзначыў ініцыятар грамадскай кампаніі, сябра Руху "За свабоду" Сяргей Трафімчык. Кіраўніцтва шклозавода "Нёман", у сваю чаргу, запэўнівае, што новая вытворчасць дасць гораду каля 100 новых працоўных месцаў. Але варта і ўлічыць, што толькі за апошні год на прадпрыемстве ўжо было скарочана некалькі соцен працоўных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельніцтва горада Бярозаўка выступае супраць будаўніцтва ў іх горадзе шкоднай вытворчасці шклаваты. Болей 300 подпісаў жыхароў Бярозаўкі, што на Гродзеншчыне, было сабрана цягам апошніх тыдняў пад зваротам у мясцовы гарвыканкам. Мэта зварота - звярнуць увагу на экалагічныя праблемы мясцовасці, якія могуць узнікнуць у выніку будаўніцтва ў цэнтры горада цэха па вытворчасці будаўнічай шклаваты.
|
|