Стэфановічу далі 17 500 рублёў штрафу
24.03.2010 12:58
—
Новости Общества
|
Суд Ленінскага суда Мінска аштрафаваў 24 сакавіка праваабаронцу Валянціна Стэфановіча на палову базавай велічыні — 17 500 рублёў. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і журналіст Сяргей Сыс наладзілі пікет супраць выканання двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса. Праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню». Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю. Такім чынам яны пратэставалі супраць выканання двух смяротных прысудаў у Беларусі. Ноч яны правялі на Акрэсціна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаліся адміністрацыйныя суды над праваабаронцамі, затрыманымі ў аўторак ля прэзідэнцкай адміністрацыі.
|
|