POSTfactum. 21.by

POSTfactum

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Таемная вячэра" даказала, што за мінулае тысячагоддзе людзі сталі ўдвая больш есці

За мінулае тысячагоддзе людзі сталі есці амаль удвая больш за сваіх продкаў, устанавілі амерыканскія даследчыкі. Яны параўналі 52 карціны з малюнкам новазапаветнага сюжэту "Таемная вячэра Хрыста", напісаныя ў розны час з 1000 па 2000 год нашай эры.

Вучоныя супаставілі памер талерак і аб'ём порцый ежы, якую смакавалі на апошняй трапезе Хрыста яго вучні-апосталы, а ў якасці нязменнага паказчыка ўзялі памер іх галавы. З дапамогай камп'ютара даследчыкі прыйшлі да адназначнай высновы — сучасныя людзі ядуць значна больш за сваіх продкаў, і аб'ём спажыванай ежы павялічваўся ўвесь час, з веку ў век, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Такім чынам, лічыць вучоны з амерыканскага ўніверсітэта Корнель Браян Уэнсінк, у ахвоце да пераядання і, як вынік, у атлусценні, якое стала хваробай апошніх дзесяцігоддзяў, нашы сучаснікі маюць права вінаваціць не толькі сябе, але і сваіх прабацькоў. "Мы думаем, што сталі больш есці толькі ў апошні час, — заўважыў Уэнсінк, — аднак даследаванне паказвае, што гэта — даўняя тэндэнцыя, характэрная, прынамсі, для ўсяго апошняга тысячагоддзя".

Паводле звестак даследавання, аб'ём асноўнай стравы за гэты час павялічыўся на 70 працэнтаў, памер талерак — на 66 працэнтаў, а кавалак хлеба стаў большым амаль на чвэрць. Па словах Уэнсінка, нягледзячы на тое, што ў Бібліі згадваецца толькі віно і хлеб, большасць мастакоў аддавалі перавагу маляваць значна багацейшую трапезу, "сервіруючы" стол і рыбай, і баранінай, і нават стравамі са свініны. Пры гэтым з гадамі трапеза станавілася ўсё больш разнастайнай.   У Бразіліі футбаліста выдалілі з поля пры дапамозе слёзацечнага газу

Паліцыя была вымушана выкарыстаць пярцовы газ супраць футбаліста, які адмовіўся пакінуць поле падчас матча чэмпіянату Бразіліі, паведамляе РІА "Навіны.

Інцыдэнт адбыўся падчас гульні адной з бразільскіх футбольных ліг паміж камандамі "Генус" і "Мота Клубе". Футбаліст "Генуса" Робсан атрымаў чырвоную картку за грубае парушэнне правілаў у барацьбе супраць суперніка, аднак ён адмовіўся пакінуць поле, а на яго абарону сталі адразу чатыры аднаклубнікі.

Арбітр, які не ведаў, як яму выдаліць Робсана, заклікаў на дапамогу паліцыю. Службоўцы правапарадку выйшлі на поле са шчытамі і дубінкамі і ў выніку вырашылі ўжыць газ, бо Робсан з таварышамі аказалі ім супраціўленне. Матч быў прыпынены і будзе перайграны.

Зорка "Гары Потэра" Дэніэл Рэдкліф падаўся ў палітыку

Юная зорка фільма пра чараўніка Гары Потэра, знакаміты брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф знайшоў у сваім шчыльным графіку час для чарговага захаплення. Як стала вядома, з нядаўняга часу акцёр шчыльна заняўся палітыкай, паведамляе Daіly Express.

Як піша газета, акцёр надоечы падпісаў дамову, згодна з якой набыў статус дарадцы Ліберальна-дэмакратычнай партыі Вялікабрытаніі, лідарам якой з'яўляецца былы журналіст і дэпутат Еўрапарламента Нік Клег. Як расказаў сам акцёр, Н. Клег асабіста патэлефанаваў яму і папрасіў падтрымкі. У сваю чаргу Д. Рэдкліф абяцаў дапамагчы партыі брытанскіх лібералаў павялічыць іх уплыў у грамадстве. Наколькі гэтая падтрымка акажацца важкай, пакажуць вынікі нечарговых выбараў у парламент, якія прызначаны на 6 мая.

У гамбургскім метро хуліганяць дзікі

На станцыю гамбургскай падземкі ў раёне Фолькс-дорф прабраліся сем дзікіх кабаноў, наладзіўшы сапраўдны перапалох на платформе, паведамляе Bіld.

Адна з дзікіх свіней саскочыла на пуці, і яе збіў цягнік, які быў вымушаны рэзка затармазіць і з-за гэтага ледзь не сышоў з рэек. Жывёлу прыйшлося прыстрэліць. Падача электрычнасці на станцыі была спынена, рух цягнікоў застопарыўся на гадзіну, пакуль супрацоўнікі органаў правапарадку наводзілі парадак на платформе.

У гэты ж час кабан-адзіночка, разбіўшы шкляныя дзверы, уварваўся ў офіс кансалтынгавай фірмы і ўчыніў там разгром. Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння, не змагла яго ўціхамірыць, і таксама была вымушана страляць. Урон ацэньваецца ў 15 тысяч еўра. Акрамя таго, нарад пажарнікаў быў у тэрміновым парадку выкліканы да возера Альхорднік, дзе з дзясятак кабаноў паразганялі рыбакоў.

Эксперт па жывёлах у пажарнай службе Гамбурга Олаф Ніс адзначыў у інтэрв'ю Bіld, што папуляцыя мясцовых кабаноў у апошні час рэзка ўзрасла і яны будуць усё часцей сустракацца на гамбургскіх вуліцах.

Брытанку арыштавалі за занадта шумны сэкс

Жыхарка Вялікабрытаніі Кэралайн Картрайт была арыштавана за тое, што занадта гучна крычала, займаючыся сэксам са сваім мужам, піша газета The Daіly Telegraph.

Паведамляецца, што ў лістападзе 2009 года суд ужо вынес ёй прадпісанне за "злоснае парушэнне грамадскага парадку": у адказ на скаргі суседкі паліцыя замерала шум, які раздаваўся з кватэры палкай пары. Было ўстаноўлена, гэта зафіксавана ў паліцэйскім пртаколе, што крыкі Картрайт развівалі 30-40 дэцыбел, а часам даходзілі і да 47 дб.

Місіс Картрайт так пракаментавала сваю судовую справу: "Пасля таго, як я атрымала папярэджанне, я спрабавала трымаць сябе ў руках. Я нават падушку сабе на твар клала, каб паменшыць шум. І наогул я не разумею, чаму людзі мяне просяць быць цішэй. Для мяне гэта норма", — абурылася абвінавачваная.

Як высвятляецца цяпер, стрымаць свой запал жанчына так і не змагла. У студзені гэтага года суд у Ньюкастле прысудзіў яе да ўмоўнага турэмнага зняволення за парушэнне прадпісання, тэрмін дзеяння якога складае чатыры гады. Картрайт прызнала сябе вінаватай па трох эпізодах, яе ўмоўны тэрмін складаў восем тыдняў, з адтэрміноўкай выканання прысуду на 12 месяцаў, на працягу якіх яна павінна была заставацца пад наглядам. Тады муж і жонка Картрайты перанеслі сваю спальню ў гасцёўню паверхам ніжэй у спробе не раздражняць суседзяў. Але апошнія працягвалі чуць іх крыкі, у тым ліку і раніцай — чарговы інцыдэнт быў зафіксаваны ў 10:15.

"Гэта проста смяхоцце. У нядзелю раніцай, каля 10:15, мы займаліся гэтым усяго 10 хвілін", — заявіла падсудная. Яна лічыць, што суседзі мала што маглі пачуць з-за пераносу спальні на месца гасцёўні.

"Паліцыя з'явілася ў панядзелак увечары, каб арыштаваць мяне і змясціць пад замок. Я правяла ноч за кратамі і паўстала перад судом . Яны кажуць, што я зноў парушыла прадпісанне, паколькі двое суседзяў чулі нас. Але гэта працягвалася ўсяго 10 хвілін, а не дзве гадзіны, як раней!" — тлумачыць шчадралюбная жонка.

Вучоныя паспрабавалі растлумачыць прычыну начных кашмараў

Страта каханага чалавека, пераследаванне монстрам, безнадзейная спроба паспець кудысьці — частыя сюжэты начных кашмараў. Вучоныя паспрабавалі зразумець значэнне гэтых неспакойных сноў. Па іх меркаванні, кашмары могуць адлюстроўваць перажыванні чалавека, але напрамую не з'яўляюцца адлюстраваннем рэальных падзей. Вынікі навуковых пошукаў былі апублікаваныя ў "The Daіly Maіl".

Такім чынам, людзей, якіх перыядычна мучаюць начныя кашмары, папрасілі іх апісаць. Самымі распаўсюджанымі тэмамі былі падзенне, пагоня, пачуццё паралізаванасці, спазненне і смерць каханага. Даволі часта людзям таксама снілася страта валасоў ці зубоў і здача экзаменаў. Гэтыя сюжэты былі характэрныя нават для тых, хто занадта малады, каб аблысець, ці занадта стары, каб здаваць школьны ці інстытуцкі экзамен. А яшчэ даследчыкі выявілі пэўную дыферэнцыяцыю кашмараў у залежнасці ад полу чалавека. Так, мужчыны часцей бачаць кашмары пра гвалт, ці пра тое, што іх рабуюць, у той час як цяжкая страта і сэксуальнае пераследаванне больш сустракаюцца ў канве жаночых сноў.

Вучоныя лічаць, што такі "папулярны" сюжэт, як монстр, які вас даганяе, адлюстроўвае, хутчэй за ўсё, нейкае заданне, якое мае быць выканана, але чалавек ім займацца не хоча. Сны з нагоды страты зубоў і валасоў больш за ўсё распаўсюджаны сярод жанчын. Яны, у сваю чаргу, могуць адлюстроўваць заклапочанасць з нагоды страты прывабнасці, у прынцыпе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Таемная вячэра" даказала, што за мінулае тысячагоддзе людзі сталі ўдвая больш есці За мінулае тысячагоддзе людзі сталі есці амаль удвая больш за сваіх продкаў, устанавілі амерыканскія даследчыкі. Яны параўналі 52 карціны з малюнкам новазапаветнага сюжэту "Таемная вячэра Хрыста", напісаныя ў розны час з 1000 па 2000 год нашай эры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика