Конкурс майстроў слова. 21.by

Конкурс майстроў слова

10.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Конкурс майстроў слова.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць VІ Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ “Залатая Літара” па выніках 2009 года, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца ўсямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

У конкурсе прымаюць удзел друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, распаўсюджвальнікі друку, а таксама асобныя асобы (па прад-стаўленню друкаванага СМІ або інфармацыйнага агенцтва). Больш поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайце Мінінфарма mininform.gov.by. Творчае спаборніцтва пройдзе па 22 намінацыях. У намінацыях “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі” , “Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця”, “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі” змогуць прыняць удзел рэдакцыі рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, а таксама асобныя журналісты па прадстаўленні рэдакцыі ці інфармагенцтва. Рэгіянальныя і шматтыражныя СМІ, а таксама асобныя аўтары, па прадстаўленні рэдакцыі, змогуць прэтэндаваць на перамогу ў намінацыях “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця”, “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі”. Уведзены дзве новыя намінацыі: “Лепшыя іміджавыя матэрыялы пра Беларусь”(для друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, распаўсюджваюцца за мяжой) і “За ўклад у развіццё журналістыкі”. Намінацыі “Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў” і “Лепшы творчы праект года рэгіянальных і шматтыражных друкаваных СМІ” ў гэтым годзе ўведзены ў статус “Гран-пры”. Захаваліся намінацыі “Лепшае выданне для вольнага часу” і “Лепшае дзіцяча-юнацкае выданне”, “Лепшы рэпарцёр”, “Лепшы аглядальнік”, “Лепшы фотакарэспандэнт”, “Лепшы афарміцель-дызайнер”, “Дэбют” і “Партнёрства”.Вынікі VІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара” будуць абвешчаны 5 мая 2010 года на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў Зале дзяржаўных прыёмаў Палаца Рэспублікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць VІ Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ “Залатая Літара” па выніках 2009 года, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца ўсямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика