Машына для песняра. У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы прэзентаваны ўнікальны экспанат
17.04.2010
—
Новости Общества
|
Учора ўвазе жыхароў сталіцы быў прапанаваны незвычайны аўтамабіль. На “Шэўрале”, які на працягу трох дзён будзе стаяць каля Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы, 24 чэрвеня 1941 года пакінуў Мінск і накіраваўся спачатку ў Ляўкі, потым у Маскву, а пазней у эвакуацыю ў Казань сам пясняр.Машыну беларускі паэт атрымаў у падарунак ад беларускага ўрада. Да апошняга часу яна знаходзілася ў філіяле музея ў Ляўках Аршанскага раёна, але ў 2009 годзе аўтамабіль быў прывезены ў Мінск для рэстаўрацыі сіламі СААТ «Мінск-Лада», афіцыяльнага дылера кампаніі «Шэўрале» ў Беларусі.З 16 па 18 красавіка 2010 года аўтамабіль экспануецца побач з музеем. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць не толькі ўбачыць “Шэўрале” паэта, але і пазнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі «Клічу вас я на пабеду…” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўвазе жыхароў сталіцы быў прапанаваны незвычайны аўтамабіль.
|
|