Мінгандаль: Аддзячым ветэранам
22.04.2010
—
Новости Общества
|
Міністэрства гандлю звярнулася з адкрытым пісьмом да гандлёвых арганізацый, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва з нагоды будучага святкавання 65-гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "З мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх катэгорый грамадзян" міністэрства рэкамендуе з 20 красавіка для ветэранаў і асобаў, што пацярпелі ад наступстваў вайны, зніжаць гандлёвую надбаўку да 100 працэнтаў. Таксама вышэйназваным прадпрыемствам рэкамендавана бясплатна дастаўляць тавары на дом з пад'ёмам на паверх, арганізоўваць святочныя абеды (вячэры) з музычным суправаджэннем; без платы аказваць цырульніцкія паслугі, паслугі лазняў і фатаграфіі, рамонт абутку, швейных вырабаў, бытавых прыбораў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры, аўтамабіляў і г.д. Пра месцы і даты правядзення вышэйназваных мерапрыемстваў Мінгандлю просіць паведамляць на электронны адрас: e-maіl: pobeda@mіntorg.gov.by (найменне арганізацыі, адрас, кантактны тэлефон). Інфармацыя адносна арганізацый, што возьмуць удзел у акцыі, будзе размешчана на афіцыйным сайце міністэрства і ў СМі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства гандлю звярнулася з адкрытым пісьмом да гандлёвых арганізацый, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва з...
|
|