Асфальту пакуль не будзе. А вось аўтобус.... 21.by

Асфальту пакуль не будзе. А вось аўтобус...

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму асфальт канчаецца перад вёскай, а на паперы ён ёсць?

Пад такім загалоўкам у нумары за 18 сакавіка быў змешчаны ліст спадара Левановіча з вёскі Пятрылава Вілейскага раёна.

Як нагадвалася ў ім, ёсць у Маладзечанскім раёне знакамітая вёска Максімаўка, дзе нарадзіўся і жыў выдатны грамадскі і палітычны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст і педагог Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі. Яму тут пастаўлены помнік, да вёскі пакладзены асфальт, а далей, міма Кліматаў, Загорцаў да Карпавічаў прастуе пыльная жвіроўка — 10 кіламетраў. Якія, аднак, на ўсіх картах... пакрыты асфальтам.

З просьбай зрабіць гэта не толькі на паперы вяскоўцы, як паведамляў аўтар ліста ў "Звязду", не раз звярталіся ў вышэйшыя інстанцыі, але безвынікова.

Непакоіла людзей і яшчэ адно: з прычыны кепскай дарогі ў 2009 г. адменены аўтобусны маршрут Мінск — Лоўцавічы. Раней штодня аўтобус уранні ішоў на Мінск, увечары — з Мінска, цяпер толькі ў суботу і нядзелю ходзіць маршрутнае таксі, куды не заўсёды можна ўціснуцца...

Як паведаміў у адказ на публікацыю "Звязды" намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама спадар Мірчук, выездам на месца прадстаўнікоў выканаўчага камітэта і КУП "Мінскаблдарбуд" устаноўлена, што ўчастак з гравійным пакрыццём аўтамабільнай дарогі Н-9119 Радашковічы — Загорцы — Карпавічы адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да дарог гэтай тэхнічнай катэгорыі і знаходзіцца ў здавальняючым стане. Філіяламі КУП "Мінскаблдарбуд" ДРБУ № 195 г. Маладзечна і ДРБУ № 162 г. Вілейка, на балансе якіх ён знаходзіцца, рэгулярна праводзяцца работы па прафіліраванні гравійнага пакрыцця, што дазваляе забяспечваць бяспечны праезд транспарту.

Укладка асфальтабетоннага пакрыцця на гэтым участку дарогі працягласцю 12,5 км ва ўмовах недастатковага фінансавання мясцовай дарожнай сеткі, на жаль, не ўяўляецца магчымай: арыенціровачна аб'ём неабходных сродкаў у цэнах гэтага года складае больш за 4 млрд рублёў. І гэта пры тым, што ў Мінскай вобласці больш за дзвесце тысяч кіламетраў дарог — грунтавыя, якія не маюць нават гравійнага пакрыцця і патрабуюць тэрміновай перабудовы. У Маладзечанскім раёне 203,2 км такіх дарог.

Што датычыцца транспартнага забеспячэння, цяпер у кірунку в. Максімаўка выконваюцца перавозкі пасажыраў па міжгароднім маршруце "Мінск — Карпавічы — Лоўцавічы" аўтобусамі малой умяшчальнасці. Для больш поўнага задавальнення попыту насельніцтва ў перавозках з г. Мінска і назад, з другога красавіка 2010 года рух па згаданым маршруце будзе ажыццяўляцца па "летнім" раскладзе з павелічэннем колькасці рэйсаў.

Прапрацоўваецца таксама пытанне арганізацыі прадаўжэння дзейнага прыгараднага маршруту № 432 "Мінск — Сасновы Бор" да в. Загорцы з праходжаннем аўтобуса праз населены пункт Максімаўка. Пасля ўзгаднення пашпарта маршруту з УДАІ УУС Мінаблвыканкама перавозкі будуць забяспечаны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму асфальт канчаецца перад вёскай, а на паперы ён ёсць? Пад такім загалоўкам у нумары за 18 сакавіка быў змешчаны ліст спадара Левановіча з вёскі Пятрылава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика