Дзейнасьць электронных СМІ будзе рэглямэнтаваць урад. 21.by

Дзейнасьць электронных СМІ будзе рэглямэнтаваць урад

03.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бліжэйшым часам у Савет міністраў будзе ўнесены праект пастановы пра рэглямэнтацыю дзейнасьці электронных СМІ.

Пра гэта паведаміў падчас онлайн-канфэрэнцыі ў агенцтве БЕЛТА міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.

"СМІ патрэбна рэгістравацца ў адпаведнасьці з заканадаўствам, -- адзначыў Праляскоўскі. -- У законе аб СМІ ёсьць адсылачная норма пра тое, што рэглямэнтацыя дзейнасьці электронных СМІ будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з пастановай аб СМІ. І там будзе вялікая ступень рэглямэнтацыі дзейнасьці менавіта інтэрнэт-СМІ".

Што за сабой пацягне такога кшталту заадміністраваньне -- Алег Праляскоўскі не ўдакладніў. Толькі сказаў, што беларускія мэдыі імкліва разьвіваюць свае інтэрнэт-сайты, якія паступова пераўтвараюцца ў самастойныя інфармацыйныя рэсурсы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэйшым часам у Савет міністраў будзе ўнесены праект пастановы пра рэглямэнтацыю дзейнасьці электронных СМІ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика