Не стала Анатоля Шагава
13.05.2010
—
Новости Общества
|
Сёння не стала Анатоля Шагава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, арганізатара і кіраўніка многіх вядомых харавых калектываў у Беларусі. Анатоль Шагаў – музыка, хармайстр, дырыжор. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Ямінск Любанскага раёна. У 1968 годзе паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1972 – у кансерваторыю. У 1976-78 – галоўны хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага хору імя Цітовіча. З 1979 года жыў ў Вілейцы. У 1987 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. 1988 - 2009 – дырэктар музычнай школы (з 1990 – школа мастацтваў) у Вілейцы. Кіраваў хорамі (“Любанія” і “Ваяры”) і дзіцячымі (“Cantus” і “Мазаіка”). Жывучы ў невялікім раённым цэнтры ён здолеў зрабіць з Вілейкі горад, які стаў па-сапраўдным слаўным сваімі хорамі. Праз яго рукі прайшла вялікая колькасць харавых калектываў. Усе яны дасягалі самых выдатных вынікаў, набліжаючыся прафесійных хораў Беларусі па сваім майстэрстве і займалі на конкурсах толькі першыя месцы. Імя Шагава даўно стала аўтарытэтам у музычных харавых колах краіны. Рэдакцыя "Рэгіянальнай газеты" прыносіць самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка. Чытаць пра Анатоля Шагава: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння не стала Анатоля Шагава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, арганізатара і кіраўніка многіх вядомых харавых калектываў у Беларусі. |
|