Пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка за "неаб’ектыўныя каментары ў СМІ". 21.by

Пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка за "неаб’ектыўныя каментары ў СМІ"

14.05.2010 09:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар Чайкоўскі, кіраўнік Брэсцкага адзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва”, атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Брэсцкай пракуратуры. Спадар Чайкоўскі агучыў яго для Еўрарадыё:

"Пракуратурай Брэсцкай вобласці разгледжаныя матэрыялы, якія паступілі ад Упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, аб грамадскай дзейнасці, якая Вамі праводзіцца. З прадастаўленых матэрыялаў вынікае, што Вы, з’яўляючыся намеснікам старшыні БРГА “Перспектыва”, чальцом Свабоднага прафсаюза Беларускага, неаб’ектыўна каментуеце ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і замежных, сетцы інтэрнэт, сайтах racyja.by, perspektiva.org, chartyja97, euromost.org, svaboda.by, zapraudu.info сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь".

Далей гаворыцца, што такая дзейнасць спадара Чайкоўскага можа прывесці да дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і яе ўладных органаў, што падпадае пад артыкул 369, частку 2 Крымінальнага Кодэкса. Папярэджанне падпісанае старшым пракурорам Сачко.

Спадар Чайкоўскі не згодзен з меркаваннем пракуратуры:

"Пад маімі словамі можа падпісацца кожны прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь. Штрафы несувымерныя, ад 700 тысяч да мільёна 750 тысяч беларускіх рублёў. “Паўсюднае беспрацоўе, не працуюць у нас заводы”. Дык па Брэсту дывановы камбінат, завод металавырабаў працуюць не ў поўную сілу. Колькі людзей гастарбайтэрамі — больш за мільён па рэспубліцы за мяжой працуе, у Маскве, і Польшчы і паўсюль".

Калі яго пакараюць, то за праўду, упэўнены Віктар Чайкоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктар Чайкоўскі, кіраўнік Брэсцкага адзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва”, атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика