Яны — з партызанскага краю
08.06.2010
—
Новости Общества
|
Выхадцы з Палесся на сваім з’ездзе ў Польшчы з удзячнасцю згадвалі пра подзвігі сваіх землякоў
Трэці з’езд выхадцаў з Палесся праходзіў у польскім Бялкуве (Любускае ваяводства) у святочныя дні, 8-9 мая, і атмасфера яго асвячалася згадкамі пра векапомны час. Да таго ж палешукі з цікавасць знаёміліся з фотаэкспазіцыямі "Партызанскае супраціўленне ў Беларусі" і "Маладая Беларусь", падрыхтаванымі па матэрыялах БЕЛТА. У якасці пачэснага госця на з’ездзе быў генеральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін. Генконсульства Беларусі ў Гданьску сумесна з пасольствам Беларусі ў Польшчы падрыхтавалі культурную праграму для ўдзельнікаў і гасцей з'езда, усіх жыхароў гарадка. У Бялкуве выступілі фальклорныя калектывы "Светач" з Гомеля і "Рада" з Мінска. Быў і стэнд, прысвечаны турызму і санаторна-курортным установам Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Удзельнікі з'езда, выхадцы з Беларусі ўсклалі кветкі і вянкі да помнікаў савецкім і польскім салдатам, якія загінулі пры вызваленні Любускага ваяводства. Дарэчы, цяпер гэты рэгіён з’яўляецца партнёрам Гомельскай вобласці. Роберт Нацкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхадцы з Палесся на сваім з’ездзе ў Польшчы з удзячнасцю згадвалі пра подзвігі сваіх землякоў
|
|