Кірыліца зроблена для славян. 21.by

Кірыліца зроблена для славян

22.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навучыся пісаць і чытаць — станеш чалавекам

Так лічаць цяпер. Лічылі і нашы продкі больш за 1000 гадоў таму. Дзеля таго, каб чытаць святыя кнігі, прынялі азбуку ад асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, якія накіраваліся ў славянскія землі, каб данесці людзям гісторыю ахвярнасці Хрыста на зразумелай ім мове. Дзеля гэтага давялося нават спецыяльны алфавіт скласці. Вынаходніцтвам братоў, якія былі прызнаная святымі за сваё асветніцкае служэнне, мы карыстаемся дагэтуль. Таму і маем свята ў гонар СВЯТЫХ, якое адзначаецца 24 мая — царквой і грамадствам: Дзень славянскага пісьменства.

Славяне шукалі "вестак ад Бога": ёсць паданне, што візантыйскі цар Міхаіл даручыў вучоным братам важную справу, адгукнуўшыся на просьбу славянскіх князёў. Канстанцін можна сказаць паклаў жыццё на гэта: з імем Бога шчыраваў над адмысловым алфавітам і, магчыма, атрымаў сапраўднае азарэнне, бо нават прыняў манаства з імем Кірыл. Спачатку для перадачы гучання была створана сістэма з 38 літар — "глаголіца", якая не была падобная ні на адно пісьмо, якое ўжо існавала. Лічыцца, што праца была скончана да 863 года. А ўжо напрыканцы ІХ — пачатку Х стагоддзяў паслядоўнікамі асветнікаў быў створаны новы славянскі алфавіт, у які ўвайшлі таксама літары з глаголіцы. Пераемнасць захавалася нават у назве — у гонар першага стваральніка пісьма для славян. Менавіта ім пісаліся потым летапісы, царкоўныя кнігі, а далей і свецкія... Пішуцца і цяпер. Так, у пэўныя перыяды ў пэўных рэгіёнах — у тым ліку на тэрыторыі нашай краіны — было распаўсюджана і лацінскае напісанне. Аднак самыя першыя і галоўныя веды пра тое, як жыць чалавеку ў гэтым свеце, прынесла кірыліца, стварыўшы глебу для развіцця літаратуры і культуры народа. Таму 24 мая ёсць у нас гэтае свята. Царква ўслаўляе святых Кірыла і Мяфодзія. Ладзяцца культурныя мерапрыемствы да Дня славянскага пісьменства. Але каб кожны мог усвядоміць сваю пісьменнасць, варта ў гэты дзень хоць бы адкрыць кніжку.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучыся пісаць і чытаць — станеш чалавекам Так лічаць цяпер. Лічылі і нашы продкі больш за 1000 гадоў таму. Дзеля таго, каб чытаць святыя кнігі, прынялі азбуку ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика