Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку. 21.by

Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку

29.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Затрыманне лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева вывела на публіку ягоную жонку Вольгу.Маладая жонка чакала паэта ў мінулую пятніцу ля Ленінскага РУУСа, калі мужа дапытвалі. Сустракала яго на Акрэсціна пасля трохсуткавага зняволення. Пацалаваўшы яе, няголены Някляеў з цеплынёй расказаў, што перададзеныя ёй у камеру катлеты «моцна ўзнялі ягоны аўтарытэт сярод сукамернікаў».

Уладзімір Някляеў пазнаёміўся з Вольгай падчас працы ў часопісе «Крыніца», якую паэт рэдагаваў.

Маладая выпускніца універсітэта працавала тады ў тэхнічным аддзеле часопіса. Пасля таго як «Крыніцу» закрылі, яны пабраліся шлюбам.

Вольга — другая жонка Уладзіміра Някляева.

З першай, Людмілай, паэт развёўся пасля трыццаці пяці гадоў сумеснага жыцця. Ад таго шлюбу засталіся дзве дачкі — Ілона (няродная) і Ева. Затым была яшчэ маладая жанчына Наталля, з якой паэт жыў разам, не распісаўшыся. Розніца ва ўзросце паміж Вольгай і Уладзімірам — 30 гадоў.

Жонка маладзейшая за дачку паэта Ілону і старэйшая за Еву. Сваіх дзяцей у іх няма.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманне лідэра грамадскай кампаніі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика