Імідж дзяржавы будуць папулярызаваць цераз Facebook?. 21.by

Імідж дзяржавы будуць папулярызаваць цераз Facebook?

07.06.2010 18:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для прасоўвання іміджу Беларусі за мяжой неабходна больш актыўна прапагандаваць нацыянальныя інтэрнет‑рэсурсы ў сацыяльных сетках.

Такое меркаванне выказаў вядучы спецыяліст Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Васількоў 7 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Тлумачачы неабходнасць выкарыстання сацыяльных сетак, Васількоў адзначыў, што «ўжо вырасла цэлае пакаленне, якое атрымлівае патрэбную інфармацыю не ў пошукавых сістэмах, а праз сацыяльныя сеткі».

У сваю чаргу прэс‑сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што для прасоўвання іміджу краіны нацыянальныя інтэрнет‑праекты павінны мець версіі на замежных мовах і ствараць люстэркавыя сайты, напрыклад, у ЗША.

Савіных падкрэсліў, што без інтэрнет‑сайтаў на англійскай, нямецкай, французскай мовах Беларусі «будзе складана прасоўваць свой імідж за мяжой». «Расійскамоўныя сайты маюць рэгіянальны характар», — падкрэсліў ён.

Прэс‑сакратар МЗС адзначыў, што дзяржава не можа поўнасцю адказваць за фарміраванне іміджу краіны. «Калі намаганні дзяржавы не будуць падтрыманы грамадскімі структурамі, эфекту будзе мала», — сказаў Савіных.

Ён таксама лічыць магчымым заснаваць нацыянальны конкурс па стварэнні інтэрнет‑прадукту, які прасоўваў бы імідж Беларусі за мяжой. Савіных адзначыў, што дзяржава магла б выдзяляць невялікія гранты для рэалізацыі паспяховых ідэй.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для прасоўвання іміджу Беларусі за мяжой неабходна больш актыўна прапагандаваць нацыянальныя інтэрнет‑рэсурсы ў сацыяльных сетках, лічыць эксперт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика