Беларусь—Іран: культура без межаў.... 21.by

Беларусь—Іран: культура без межаў...

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымі днямі ў Мінску праводзіцца Тыдзень культуры Ірана

Цырымонія адкрыцця мерапрыемства адбылася ва ўпрыгожанай і стылізаванай пад вялікі іранскі шацёр зале Палаца мастацтваў у прысутнасці афіцыйных асобаў і вялікай колькасці беларускай публікі. У правядзенні мерапрыемстваў на працягу тыдня прымаюць удзел каля пяцідзесяці майстроў розных кірункаў мастацтва Ірана.

У бліжэйшыя дні здзіўляць беларусаў будуць танцоры з драўлянымі палкамі, выканаўцы традыцыйнай музыкі, ірана-беларуская група "Персія", артысты іранскага лялечнага тэатра, тэатра пантамімы, удзельнікі Аб'яднання творчасці, ініцыятыў і твораў выяўленчага мастацтва Вуліцы мастацтваў... Тыдзень культуры Ірана прадстаўлены велізарнай майстэрняй, у якой ладзіцца дэманстрацыя працэсу стварэння прадметаў мастацтва. У рамках Тыдня культуры праводзяцца майстар-класы па чаканцы, сёння больш вядомай у Іране пад назвай каламзані (гравіроўка вырабаў з медзі і латуні), вышыўцы традыцыйных узораў, мінакары ("мініяцюры на агні"). Толькі на гэтым тыдні можна пазнаёміцца з іранскім "жывапісам чайхане", з сакрэтамі ткацтва дываноў, дарэчы, вельмі распаўсюджаным і сёння ў Іране. Госці маюць магчымасць назіраць, як з'яўляюцца на свет творы ганчарнага мастацтва і лепкі. Майстры каліграфіі пішуць імёны ахвотнікаў на прыгожа аздобленых лістах паперы. Госці могуць нават паспытаць самыя вядомыя і смачныя ўсходнія прысмакі, фісташкі, кеш'ю і іншыя арэхі, сапраўдны іранскі чай з самавара. Гэта ўсё чакае наведнікаў штодня.

Тыдзень культуры — добры знак, які сімвалізуе глыбокія адносіны паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Рэспублікай Беларусь, спрыяе наладжванню і развіццю двухбаковых адносінаў. Чым глыбей і дакладней будуць веды народаў адзін пра аднаго, тым мацнейшым будзе іх сяброўства. Хочацца спадзявацца, што гэтыя адносіны і сувязі будуць вечнымі, будуць падтрымлівацца, нягледзячы на тое, што геаграфічна нашы краіны раздзяляе вялікая адлегласць. Але нашы культуры як сувязны мост аб'ядноўваюць нас...

Таксама ўчора на факультэце міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыўся Цэнтр іраназнаўства. У кабінеце сфарміраваны ўнікальны фонд навуковай і навучальнай літаратуры на персідскай мове, што дазволіць выкладчыкам і студэнтам працаваць з арыгінальным матэрыялам па лінгвістыцы, гісторыі, мастацтву, краіназнаўству Ірана. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ісламскай Рэспублікі ў Беларусі Сяед Абдала Хасейні, намеснік міністра па навуцы і тэхналогіях гэтай краіны доктар Махмуд Малабашы.

Таццяна Болтуць, Інстытут журналістыкі БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі ў Мінску праводзіцца Тыдзень культуры Ірана Цырымонія адкрыцця мерапрыемства адбылася ва ўпрыгожанай і стылізаванай пад вялікі іранскі шацёр зале...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика