Судаводства наконт АЭС у Астравецкім раёне спынена. 21.by

Судаводства наконт АЭС у Астравецкім раёне спынена

17.06.2010 13:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць) 16 чэрвеня спыніў судаводства па іску грамадскага аб’яднання »Экадом», якое патрабуе абавязаць Дырэкцыю будаўніцтва атамнай станцыі падаць дакументацыю па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будучай беларускай АЭС.

Пра гэта паведаміў юрыст »Экадома» Сяргей Магонаў.

Арганізацыя мае намер дамагчыся падавання экалагічнай грамадскасці дакументацыі па АУНА будучай беларускай АЭС у электронным або друкаваным выглядзе. Гэтыя дакументы запытваліся з лістапада 2009 года, аднак супрацоўнікі Дырэкцыі будаўніцтва АЭС адмовіліся іх даць у запатрабаванай форме. 17 лютага яны прапанавалі эколагам прыйсці ў офіс для азнаямлення з інфармацыяй, што іх цікавіць. Пры гэтым дакументы былі даступныя толькі ў працоўны час, выносіць іх забаранялася. Як лічыць Магонаў, адмова падаць дакументацыю па АУНА будучай АЭС у запытаным выглядзе супрацьзаконная, парушаны палажэнні Орхускай канвенцыі і закона аб ахове навакольнага асяроддзя Беларусі.

Як паведаміў юрыст «Экадома», падчас цяперашняга пасяджэння падставай для спынення справы суд назваў яе непадведамнасць суду агульнай юрысдыкцыі і парэкамендаваў звярнуцца ў гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці. Магонаў нагадаў, што ў сакавіку ГА »Экадом» ужо было адмоўлена ў распачынанні грамадзянскай справы, бо, згодна з пастановай суда, спрэчка ўзнікла паміж юрыдычнымі асобамі і ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю ДУ »Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі». Каб справа была прызнана грамадзянскай, пры падачы цяперашняга іску поруч з »Экадомам» істцом выступіў Сяргей Магонаў як фізічная асоба.

Ён мяркуе, што справа зноў спынена з‑за таго, што суд не хоча прызнаваць справядлівасць довадаў ГА »Экадом». Бо рашэнне на яго карысць будзе мець рэзананс як першы прэцэдэнт у Беларусі, што фіксуе парушэнні чыноўнікамі Орхускай канвенцыі.

Юрыст лічыць, што пры прыняцці рашэння аб спыненні справы дапушчаны працэсуальныя парушэнні. «Калі ўжо грамадзянская справа распачата, то яе спыніць нельга з прычыны непадведамнасці. Трэба было раней або адмовіць у прыняцці іску, або, калі ўжо прынялі, разглядаць да канца», — сказаў ён.

На працягу 10 дзён ГА «Экадом» і Сяргей Магонаў маюць намер падаць прыватную скаргу ў Гродзенскі абласны суд на пастанову суда Астравецкага раёна і дамагацца разгляду справы ў судзе агульнай юрысдыкцыі.


Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць) 16 чэрвеня спыніў судаводства па іску грамадскага аб’яднання »Экадом», якое патрабуе абавязаць Дырэкцыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика