Някляеў наведаў вёску Шырокая
23.06.2010 19:25
—
Новости Общества
|
Цягам апошніх трох тыдняў невялікая вёска Шырокая стала адным з цэнтраў змагання людзей за свае правы. Кіраўніцтва Ліды (Шырокая знаходзіцца літаральна на мяжы гораду) вырашыла пабудаваць шкоднае хімічнае прадпрыемства практычна ў вёсцы. Што рабіць яе жыхарам, невядома.
Уладзімір Някляеў стаў першым з лідэраў незалежнага грамадства, якія прыехалі сюды. І сустрэча выклікала сапраўдны ажыятаж — нягледзячы на працоўны дзень, на яе прыйшло каля 30 жыхароў. Для невялікай вёскі гэта вельмі шмат. Сустрэча, што сімвалічна, адбывалася ля крыжа. Людзі наперабой гаварылі аб набалелым: дрэннай экалагічнай абстаноўцы, здзеках гарадскога і мясцовага начальства і адсутнасці дапамогі. Асабліва заўважнай ў прамовах вяскоўцаў была агіда да начальства. «Яны нас людзьмі не лічаць. Мы не быдла» — гэтыя словы паўтараў кожны другі.Жыхары Шырокай больш за гадзіну распавядалі аб набалелым. Пасля чаго У.Някляеў і актывісты кампаніі «Гавары праўду» павезлі ў гарвыканкам зварот і подпісы жыхароў Шырокай і навакольных вёсак, у якім тыя выказвалі сваё нежаданне жыць побач са шкодным заводам. Падпісалася пад зваротам больш за дзве тысячы чалавек. У лідскім гарвыканкаме візіту яўна не чакалі. Перапалоханы міліцыянер забараніў фатаграфаваць ды знік у нетрах будынка, шукаючы адпаведнага чыноўніка. Чыноўнік знайшоўся, зварот і подпісы ўзяў ды паабяцаў даць адказ на працягу месяца. Застаецца спадзявацца, што подпісы двух тысяч чалавек не знікнуць у вэрхале падрыхтовак да Дажынак. Хаця, ўлічваючы стаўленне лідскіх уладаў да жыхароў Шырокай, такое таксама магчыма. Падрабязней аб праблеме вёскі Шырокая і наваколля глядзіце тут і тут. Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» азнаёміўся з праблемамі жыхароў і перадаў іх подпісы у лідскі гарвыканкам. |
|