У Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1. 21.by

У Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1

28.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да пачатку новага навучальнага года ў Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 28 ліпеня паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба."Мы ўжо вызначылі будынак установы, у якой будзе размяшчацца кадэцкае вучылішча — яно ствараецца на базе інтэрната № 3 у Партызанскім раёне Мінска. Акрамя вучэбнага корпусу на тэрыторыі ёсць спальны корпус, харчблок, камп'ютэрныя класы, таксама ёсць добрае месца для правядзення заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы", — сказаў Шчэрба, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, асноўная мэта кадэцкага вучылішча — інтэлектуальнае, культурнае, фізічнае і маральнае развіццё дзяцей, выхаванне патрыятызму, а таксама рэалізацыя дзяржаўных стандартаў у галіне агульнай сярэдняй адукацыі.

Кадэцкае вучылішча, адзначыў Шчэрба, будзе працаваць у рэжыме кругласутачнага знаходжання: у першай палове дня — вучэбныя заняткі; другая будзе прысвечана "выхаваўчаму моманту і спецыяльным заняткам".

Пакуль у вучылішча плануецца прымаць толькі юнакоў, хоць затым сітуацыя можа змяніцца.

"У адрозненне ад Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча кадэцкае вучылішча № 1 падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі, а не Міністэрству абароны, — адзначыла начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі гарвыканкама Таццяна Харужая. — Кадэцкае вучылішча будзе арыентаваць маладых людзей не толькі на ваенную службу, але і на службу ў праваахоўных органах, МНС".

Харужая патлумачыла, што навучанне будзе праходзіць з восьмага па адзінаццаты класы. "Сёлета мы плануем набраць у сталічнае кадэцкае вучылішча 150 чалавек і стварыць з іх па тры восьмыя і дзевятыя класы, аднак налета набор будзе меншы", — паведаміла начальнік аддзела.

Пастаяннымі куратарамі кадэцкага вучылішча выступяць прадстаўнікі Акадэміі МУС, прычым некаторыя з іх зоймуць выкладчыцкія пасады. У педагагічны склад установы ўвойдуць таксама грамадзянскія асобы.

Згодна з указам прэзідэнта "Аб кадэцкіх вучылішчах", падобныя ўстановы павінны адкрыцца ва ўсіх абласцях краіны. Паводле інфармацыі Шчэрбы, аналагічнае вучылішча адкрыта ў Слуцку (Мінская вобласць).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да пачатку новага навучальнага года ў Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 28 ліпеня паведаміў старшыня камітэта па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика