Лукашэнка: Пра павелічэнне пенсійнага ўзросту гаворка не
14.09.2010 09:36
—
Новости Общества
|
Аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў краіне гаворка не ідзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 верасня на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам, паведаміла Цяпер пенсійны ўзрост складае 55 гадоў для жанчын і 60 для мужчын. Падчас сустрэчы Козік «праінфармаваў пра гатоўнасць да чарговага, шостага з’езда Федэрацыі прафсаюзаў, які прызначаны на 15–16 верасня». Ён перадаў Лукашэнку, які з’яўляецца дэлегатам з’езда, запрашэнне і матэрыялы па мерапрыемстве. На сустрэчы закраналіся пытанні развіцця сістэмы дзіцячага аздараўлення, стан дзіцячых аздараўленчых устаноў. «Год таму прэзідэнт даваў даручэнне навесці там належны парадак. Паводле слоў кіраўніка ФПБ, шмат ужо зроблена, але разам з тым шэраг пытанняў яшчэ патрэбна вырашыць», — гаворыцца ў паведамленні. Козік таксама адзначыў, што ў краіне засталося некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў з няпоўнымі працоўным днём і тыднем. Але «ў параўнанні з мінулым годам становішча кардынальна палепшылася». Лукашэнка «цікавіўся функцыянаваннем кантрактнай сістэмы найму». Паводле слоў кіраўніка ФПБ, з прыняццем рашэння аб магчымасці пераходу працаўнікоў з працоўнага кантракта на доўгатэрміновы або бестэрміновы працоўны дагавор спыніліся спекуляцыі на гэтую тэму. Цяпер «добрасумленныя працаўнікі» самі могуць выбраць найбольш прымальныя для сябе ўмовы найму на працу. Лукашэнка прапанаваў ФПБ сумесна з урадам выпрацаваць інструкцыі і Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў краіне гаворка не ідзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 верасня на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў...
|
|