Яшчэ пару дзён бабінага лета
24.09.2010
—
Новости Общества
|
На наступным тыдні пахаладае і дажджы Сёння і на выхадныя на тэрыторыі Беларусі ўсталюецца спакойнае сонечнае надвор'е без дажджоў, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дмітрый Рабаў. У гэтыя тры дні будзе сапраўды камфортна, бо тэмпература паветра ўначы 5—11 цяпла. а ўдзень — ажно 17—23 градусы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Толькі ўдзень у нядзелю месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. А вось з панядзелка надвор'е сур'ёзна сапсуецца. З боку Польшчы на тэрыторыю Беларусі завітае актыўны цыклон, услед за якім да нас пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот. Пахаладае. У панядзелак, аўторак і сераду паўсюдна па краіне пройдуць дажджы. Тэмпература ўначы ў панядзелак 7—13, удзень — 12—19, на паўднёвым усходзе яшчэ да 21 градуса. Удзень у аўторак — 10—12 на паўночным захадзе і да 17—19 градусаў на паўднёвым усходзе. У сераду ўдзень — толькі 7—14 цяпла. Хмурна, сыра і дажджы, дажджы, дажджы. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступным тыдні пахаладае і дажджы Сёння і на выхадныя на тэрыторыі Беларусі ўсталюецца спакойнае сонечнае надвор'е без дажджоў, паведаміў рэдакцыі...
|
|