Размеркаваць можна. Замацаваць складана. 21.by

Размеркаваць можна. Замацаваць складана

24.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 2013 года патрэба ў медыцынскіх кадрах будзе закрытая. Праблема недахвату сярэдняга медперсаналу і ўрачоў-спецыялістаў сфарміравалася ў папярэднія гады з-за парушэння належнага планавання. Аднак павелічэнне апошнім часам выпуску з чатырох медыцынскіх ВНУ, паступовае паляпшэнне сітуацыі з замацаваннем спецыялістаў на месцах дазваляюць спадзявацца на хуткае выпраўленне сітуацыі.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі і знешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля ФІЛАНЮКА, на пачатку года краіне былі патрэбныя каля 4,5 тысячы ўрачоў-спецыялістаў. У параўнанні з мінулым годам патрэба знізілася прыкладна на тысячу. Падобная тэндэнцыя будзе назірацца і далей. Пік недахвату медыцынскіх кадраў мы прайшлі ў 2008 годзе.

На сёння сітуацыя з сярэднім медперсаналам даволі спрыяльна складваецца ў рэгіёнах і крыху напружанай застаецца ў сталіцы. Каля 3,5 тысячы чалавек выпусцілі сёлета 14 медкаледжаў. Патрэба ў такіх спецыялістах задаволеная дзесьці на 60 працэнтаў. Каля 40 працэнтаў памянёных выпускнікоў з ліку пазабюджэтнікаў уладкоўваліся на працу самастойна.

Што да асобаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, то сёлета на вочнай форме навучання атрымалі звыш 2 тысяч чалавек. 100 працэнтаў выпускнікоў-бюджэтнікаў размеркаваныя на першае месца працы. Скарысталіся магчымасцю накіравання і 90 працэнтаў выпускнікоў-пазабюджэтнікаў. Такім чынам, 1997 выпускнікоў былі накіраваныя на першае месца працы ва ўстановы аховы здароўя і адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя. 20 чалавек накіравалі ў арганізацыі аховы здароўя іншых рэспубліканскіх структур (сістэмы Беларускай чыгункі, службу судова-медыцынскай экспертызы і інш.). 42 выпускнікі скарысталіся правам свабоднага працаўладкавання.

Заяўкі на новаспечаныя кадры па рэгіянальных арганізацыях аказаліся выкананымі на 30-60 працэнтаў, па рэспубліканскіх — на 70. Больш за палову выпускнікоў атрымалі сваё першае працоўнае месца ў сельскай мясцовасці і малых гарадах. Каля 12 працэнтаў адправіліся ў рэгіёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. У выпадках нежадання прыбываць па накіраваннях у апошнія гады намецілася тэндэнцыя добраахвотнай кампенсацыі сродкаў, затрачаных на падрыхтоўку спецыяліста. Пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі на першым працоўным месцы застаецца дзесьці 70-80 працэнтаў спецыялістаў. Астатнія з'язджаюць на працягу літаральна паўгода пасля завяршэння абавязковай адпрацоўкі. Наогул пытанне замацавання медыцынскіх кадраў на канкрэтным месцы застаецца актуальным не толькі для нашай краіны. Аднак, па-першае, наўрад ці можна гаварыць аб замацаванні "назаўжды" — хіба пра затрыманне на як мага большы тэрмін. І для гэтага неабходна ўлічваць такія меры, як прадастаўленне жылля, даплат і інш. Але наогул ва ўсім свеце яшчэ ніхто не адмяняў так званы "прынцып даміно", згодна з якім спецыялісты, як і раней, будуць перамяшчацца: з вёскі ў райцэнтр, з райцэнтра ў вобласць, з вобласці ў сталіцу, са сталіцы — ва Усходнюю Еўропу, адтуль — у Заходнюю Еўропу...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2013 года патрэба ў медыцынскіх кадрах будзе закрытая. Праблема недахвату сярэдняга медперсаналу і ўрачоў-спецыялістаў сфарміравалася ў папярэднія гады з-за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика