"Атаварыўся" на 44 мільёны
26.10.2010
—
Новости Общества
|
У Смілавічах невядомы зладзюжка ў ноч на мінулую суботу забраўся ў краму, папярэдне разбіўшы шыбу і вырваўшы металічныя краты. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, здабычай злачынцы сталі хатні кінатэатр, 6 тэлевізараў, 3 сістэмныя блокі, 4 ноўтбукі, 3 маніторы, 24 мабільныя тэлефоны, 3 лічбавыя фотакамеры і 18 флэш-картаў на агульную суму 44 мільёны рублёў. А вось у Уздзенскім раёне за ноч з поля адной з фермерскіх гаспадарак нехта ўмудрыўся зрэзаць і скрасці ажно 5 тон капусты. Урон, які панесла гаспадарка ў выніку гэтай начной "вылазкі", ацэньваецца больш як у 7 мільёнаў рублёў. Як і ў папярэднім выпадку праваахоўнікі высвятляюць асобу злодзея. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смілавічах невядомы зладзюжка ў ноч на мінулую суботу забраўся ў краму, папярэдне разбіўшы шыбу і вырваўшы металічныя краты. Як паведамілі карэспандэнту...
|
|